Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Беларускі народ не мірыўся са сваім паднявольным становішчам, з акупацыяй Заходняй Беларусі і падзелам сваёй радзімы. На працягу доўгіх дваццаці гадоў ён вёў барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. У кастрычніку 1923 года была створана Брэсцкая акруговая арганізацыя КПЗБ. У розныя гады акругкам узначальвалі моцныя духам людзі, многія з якіх увайшлі ў гісторыю роднага краю, другія засталіся невядомымі.

Скліканне маладых пісьменнікаў — значная падзея ў пасляваенным жыцці Беларусі. Праўленне Саюза савецкіх пісьменнікаў Беларусі і ЦК ЛКСМБ арганізавалі нараду маладых пісьменнікаў заходніх абласцей у г. Брэсце 16–19 мая 1947 года. Літаратурная моладзь прыехала, каб падвесці вынікі сваёй работы, абмеркаваць творчыя планы на будучыню, набрацца новых сіл для творчых пошукаў.

Першая ў г. Брэсце (Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні) нелегальная рабочая арганізацыя з’явілася ў 1895 годзе — тайнае таварыства рабочых і рамеснікаў. Дзейнасцю арганізацыі кіравалі інтэлігенты (мясцовыя настаўнікі) І. Ізбіцкі, А. Левін, А. Сарна, Х. Галдацкі і рабочыя, якія прайшлі прапагандысцкую школу, — Н. Літвак, Я. Грынберг, Л. Гульнік, М. Татарчук і інш. Яны арганізоўвалі сходы на канспіратыўных кватэрах альбо летам за горадам, на якіх чыталі агітацыйную літаратуру па рабочым пытанні («Рабочий день», «Кто чем живёт» і інш.), выступалі перад рабочымі з прамовамі і тлумачэннямі.

Да 110-х угодкаў з дня смерці рускага пісьменніка Мікалая Васільевіча Гогаля 28 красавіка 1962 года ў г. Брэсце быў устаноўлены помнік. Месца для яго абрана на вуліцы яго імя ля перакрыжавання з вуліцай Леніна. Бронзавы бюст вышынёй 1,1 м выканаў скульптар А. Я. Шмакаў. Бюст пісьменніка ўстаноўлены на бетонным пастаменце вышынёй 2 м, на ім сціплы надпіс «Н. В. Гоголь». Перад помнікам размешчана кветкавая клумба. Гэта быў першы ў абласным цэнтры помнік дзеячу культуры і мастацтваў. У снежні 2000 года помнік адрэстаўрыраваны, пастамент абліцаваны светла-шэрым гранадыярытам з пражылками цёмна-шэрага дыярыту, які даставілі з Жытомірскай вобласці (Украіна).

Дадатковая інфармацыя

Алег Уладзіміравіч Самойлаў нарадзіўся 12 снежня 1967 года ў пасёлку Снежнагорск Нарыльскага гарсавета Краснаярскага краю. Маці, Марыя Мацвееўна, родам з вёскі Гасцілавічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці, пасля заканчэння школы працавала ў Баранавічах, па вечарах вучылася ў тэхнікуме. Пазнаёмілася з салдатам Уладзімірам Самойлавым, родам з-пад Уфы, пасля яго дэмабілізацыі яны перапісваліся, праз год пажаніліся. У 1966 годзе паехалі працаваць на будоўлю Усць-Хантайскай ГЭС, жылі ў Снежнагорску.

Дадатковая інфармацыя

Старонка 266 з 401