Спадчына
19 кастрычніка 2018 г. — 70 гадоў з часу стварэння Брэсцкага абласнога савета прафсаюзаў (1948)
ХІХ пленум ВЦСПС (1948) прыняў пастанову «Аб стварэнні ў рэспубліках, краях і абласцях Саветаў прафсаюзаў». 19 кастрычніка 1948 г. у Брэсцкім Доме палітасветы адбылася І абласная міжсаюзная канферэнцыя прафсаюзаў. Прыбылі 105 дэлегатаў, якія прадстаўлялі 37 078 арганізаваных у прафсаюзы рабочых і служачых. Канферэнцыя абрала Брэсцкі абласны савет прафсаюзаў, у склад якога ўвайшлі 25 чалавек. Адразу ж адбыўся першы арганізацыйны пленум аблсаўпрафа, на якім старшынёй абраны Адам Пятровіч Фамічоў, які ў 1945–1948 гг. з’яўляўся першым сакратаром Высокаўскага райкама КПБ. У штаце аблсаўпрафа былі старшыня, адказны сакратар, два інструктары і сакратар-машынiстка.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Прафсаюзы
- Установы Брэсцкі абласны савет прафсаюзаў
2018 г. — 70 гадоў з часу заснавання Кобрынскага кансервавага завода (1948)
Біяграфія Кобрынскага кансервавага завода, аднаго з найстарэйшых харчовых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь, пачалася ў 1948 г., калі ў карпусах былога млына было створана невялікае прадпрыемства па перапрацоўцы садавіны і агародніны. Першым дырэктарам быў П. П. Шмялёў, якому ўдалося правесці рамонтна-будаўнічыя работы, устанавіць абсталяванне, арганізаваць калектыў і запусціць завод 10 жніўня 1948 г. На заводзе ў той час працавалі 52 чалавекі і выпускалася шэсць відаў прадукцыі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрын
- Прадметы Заводы
- Установы Кобрынскi кансервавы завод
2018 г. — 95 гадоў з часу стварэння Брэсцкай акруговай арганізацыі КПЗБ (1923–1938)
На захопленых у 1920 г. землях Заходняй Беларусі здзяйснялася каланізатарская палітыка кіруючых класаў Польшчы. Беларускі народ не мірыўся са сваім паднявольным становішчам, з акупацыяй Заходняй Беларусі і падзелам сваёй радзімы. Працоўныя Заходняй Беларусі ў адказ на жорсткае палітычнае і эканамічнае прыгнятанне, нацыянальнае бяспраўе вялі гераічную барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, за ўз’яднанне з БССР. На Брэстчыне ва ўмовах падполля ў 1921–1923 гг. дзейнічала акруговая арганізацыя Камуністычнай рабочай партыі Польшчы (КПРП). На ІІ з’ездзе КПРП (1923) было вырашана стварыць нацыянальныя камуністычныя арганізацыі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Дубовік Сямён Андрэевіч, Ласковіч Васілій Пятровіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэст над Бугам
- Прадметы
- Установы Брэсцкая акруговая арганізацыя КПЗБ
4 красавіка 2018 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Рыгора Рыгоравіча Будзько (1933–2017), беларускага архітэктара
Рыгор Рыгоравіч Будзько нарадзіўся 4 красавіка 1933 г. у вёсцы Арэпічы Жыцінскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Сцяпанкаўскага сельсавета Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька, Рыгор Давідавіч Будзько, і маці, Кацярына Паўлаўна, мелі яшчэ малодшых дзяцей — дачку Вольгу і сына Глеба. Рыгор пачынаў вучыцца яшчэ за польскім часам, потым была руская школа. Да Вялікай Айчыннай вайны паспеў закончыць тры класы, прадоўжыў вучобу пасля вызвалення Беларусі ў 1944 г.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Будзько Рыгор Рыгоравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Жабінкаўскі раён, Арэпічы
- Прадметы Архітэктары
- Установы
9 лістапада 2018 года — 70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Уладзіміравіча Грыгарава (1948), дзяржаўнага і спартыўнага дзеяча, заслужанага трэнера БССР, заслужанага работніка фізічнай культуры і спорту Беларусі
Аляксандр Уладзіміравіч Грыгараў нарадзіўся 9 лістапада 1948 г. у г. Баранавічы Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Скончыў СШ № 57 г. Мінска. У 1971 г. скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры па спецыяльнасці «выкладчык фізічнай культуры і спорту». Працаваў настаўнікам у Мсціжскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Грыгараў Аляксандр Уладзіміравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы
- Прадметы Дзяржаўныя дзеячы, Заслужаныя трэнеры
- Установы