Спадчына
1 студзеня 2018 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Георгія Кірылавіча Казлова (1903–1970), ваеннага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
Георгій Кірылавіч Казлоў нарадзіўся 1 студзеня 1903 г. у вёсцы Селяхі Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Тамашоўскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З трынаццаці гадоў у парабках. У сувязі з надыходзячым фронтам Першай сусветнай вайны сям’я падалася ў бежанцы ў Расію.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Казлоў Георгій Кірылавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкі раён, Селяхі
- Прадметы Удзельнікі Грамадзянскай вайны, Удзельнікі Савецка польскай вайны 1920 года, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Ваенныя дзеячы
- Установы
2018 г. — 150 гадоў з дня нараджэння Генрыха Генрыхавіча Скірмунта (1868–1939), польскага паэта, кампазітара, грамадскага дзеяча, акадэміка Акадэміі ведаў у Кракаве
Генрых Скірмунт нарадзіўся ў 1868 г. у в. Моладава Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Належаў да старажытнага шляхецкага роду Скірмунтаў, які валодаў землямі на Пінскім Палессі, маёнткамі ў Моладаве, Парэччы і інш. Быў сынам Генрыха Скірмунта (1836–1916) і Марыі Твардоўскай, малодшым братам Канстанціна Скірмунта (1866–1949), польскага дзяржаўнага дзеяча, дыпламата.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Скірмунт Генрых Генрыхавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Моладава
- Прадметы Паэты, Кампазітары, Грамадскія дзеячы
- Установы
12 лістапада 2018 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Леаніда Іванавіча Пранчака (1958), паэта, журналіста, драматурга
Леанід Іванавіч Пранчак нарадзіўся 12 лістапада 1958 г. у вёсцы Пранчакі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў Навасёлкаўскую сярэднюю школу, факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1981), Мінскі лінгвістычны інстытут (1999), вучыўся ў аспірантуры Інстытута сусветнай літаратуры АН СССР (1988–1991).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Пранчак Леанід Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Пранчакі
- Прадметы Паэты, Журналісты
- Установы
1 ліпеня 2018 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Іванавіча Дзяльца (1918–1999), дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, заслужанага работніка культуры БССР
Міхаіл Іванавіч Дзялец нарадзіўся 1 ліпеня 1918 г. у вёсцы Вуглы Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні (цяпер Брагінскага раёна Гомельскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1939–1946 гг. служыў у Чырвонай арміі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, на фронце ў 1942 г. быў прыняты ў партыю. У 1946–1947 гг. загадваў карэспандэнцкай сеткай БелТА. Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б (1949), у якой вучыўся з Андрэем Макаёнкам, Іванам Шамякіным і іншымі літаратарамі, і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1951).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Дзялец Міхаіл Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Баранавіцкі раён, Баранавічы
- Прадметы Дзяржаўныя дзеячы, Грамадскія дзеячы, Заслужаныя работнікі культуры
- Установы
1 лістапада 2018 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Веры Якаўлеўны Ляшук (1933), літаратуразнаўца, даследчыка беларускай літаратуры і літаратурнага краязнаўства, члена-карэспандэнта Беларускай акадэміі адукацыі, заслужанага работніка вышэйшай школы БССР
Вера Якаўлеўна Ляшук нарадзiлася 1 лістапада 1933 г. у вёсцы Марозавічы Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька, Якаў Рыгоравіч, ведаў шмат казак, песень; маці, Аляксандра Васільеўна, ведала на памяць шмат вершаў рускіх і ўкраінскіх паэтаў. З-за Вялікай Айчыннай вайны Вера Ляшук пайшла ў школу пераросткам: пасля вызвалення ў 1944 г. — у другі клас. Сямігодку заканчвала ў Малых Зводах.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Ляшук Вера Якаўлеўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкі раён, Марозавічы, Брэст
- Прадметы Літаратуразнаўцы, Педагогі, Прафесары
- Установы