Спадчына
23 кастрычніка 2018 г. — 60 гадоў з часу заснавання народнага хору Брэсцкага Палаца культуры прафсаюзаў (1958)
У Брэсце пры абласным савеце прафсаюзаў 23 кастрычніка 1958 года быў створаны самадзейны харавы калектыў. У гэты дзень адбылася першая рэпетыцыя, на якую прыйшлі 70 чалавек рознага ўзросту. Арганізатар і мастацкі кіраўнік хору — Альфрэд Шутаў, пад яго кіраўніцтвам калектыў дасягнуў значнага выканальніцкага майстэрства. У хор пасля адпаведнага праслухоўвання ўліваліся людзі розных прафесій — муляры, ткачыхі, прадаўцы, медсёстры. Напачатку ў калектыве было каля 30 чалавек, сярод іх Зінаіда Долган, Яўгенія Давідовіч, Ірына Шах, Яўген Повад, Марына Бяссілка, Таццяна Канаплёва, Надзея Барысава і інш. Шмат выступалі па Брэсцкай вобласці: бадай, не было калгаса ці саўгаса, дзе б яны не выступілі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Аматарскія калектывы, Самадзейныя калектывы
- Установы Народны хор Брэсцкага Палаца культуры прафсаюзаў
6 лістапада 2018 г. — 60 гадоў з дня адкрыцця помніка Уладзіміру Ільічу Леніну (1870–1924) у г. Брэсце (1958)
Брэсцкія сацыял-дэмакраты пазнаёміліся з працамі У. І. Леніна (1870–1924) у канцы ХIХ ст. Уладзімір Ільіч 29 ліпеня 1900 года праязджаў праз г. Брэст-Літоўск (цяпер Брэст), калі накіроўваўся за мяжу, дзе наладжваў выданне газеты «Искра». У Брэст-Літоўску дзейнічала група ленінскай «Искры», у 1912–1914 гадах праўдзісцкая група збірала і пасылала сродкі ў фонд газеты «Правда», заснаванай У. І. Леніным. Брэст-Літоўск 30 разоў узгадваецца ў прамовах, дакладах, артыкулах і тэлеграмах У. І. Леніна ў сувязі з Брэсцкім мірам 1918 года.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Ластачкін Міхаіл Іванавіч, Заборскі Георгій Уладзіміравіч, Ленін Уладзімір Ільіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Помнікі, Скульптары
- Установы
22 лістапада 2018 г. — 75 гадоў з дня разгрому нямецка-фашысцкага гарнізона ў г. п. Дамачава (Брэсцкі р-н; 1943)
У час нямецка-фашысцкай акупацыі ў г. п. Дамачава (цяпер Брэсцкага раёна) Брэсцкай вобласці быў размешчаны гарнізон. Фашысцкія гарнізоны з’яўляліся ўвасабленнем палітыкі запалохвання і гвалту, былі апорнымі пунктамі бяспекі тылу войск, эканамічнага грабяжу. Каля 150 салдат вермахта размяшчаліся за 400 м ад пасёлка ў двухпавярховым школьным будынку з цэглы, прыстасаваным для кругавой абароны. Каля 100 салдат паліцыі і жандармерыі размяшчаліся ў найбольш моцных будынках у цэнтры пасёлка. На чыгуначнай станцыі Дамачава, якая за 3 км ад пасёлка, гітлераўцы ўзвялі ўмацаванні, добра яе ахоўвалі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна, Партызанскі рух, Дамачаўскія баі (1943)
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкі раён, Дамачава
- Прадметы Партызаны
- Установы
25 ліпеня 2018 г. — 75 гадоў з дня разгрому нямецка-фашысцкага гарнізона ў г. Давыд-Гарадку (Столінскі р-н; 1943)
У час нямецка-фашысцкай акупацыі Беларусі ў г. Давыд-Гарадку Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці быў размешчаны буйны гарнізон — каля 300 гітлераўцаў. Гарнізоны з’яўляліся ўвасабленнем палітыкі запалохвання і гвалту, былі апорнымі пунктамі бяспекі тылу войск, эканамічнага грабяжу. Разгром гарнізонаў меў вырашальнае значэнне ў стварэнні і пашырэнні тэрыторый партызанскіх зон, зрыве карных аперацый акупантаў, звужаў аператыўна-тактычную прастору праціўніка, зрываў ваенныя і эканамічныя планы, меў вялікае значэнне для папаўнення партызанамі запасаў зброі, боепрыпасаў і харчавання. У барацьбе з варожымі гарнізонамі партызаны праяўлялі выключную мужнасць і адвагу.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна, Партызанскі рух, Давыд Гарадоцкія баі (1943)
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Давыд Гарадок
- Прадметы Партызаны
- Установы
30 сакавіка 2018 г. — 20 гадоў з часу заснавання «Санта Брэмар», беларуска-германскага сумеснага прадпрыемства (г. Брэст; 1998), лаўрэата прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці
Задоўга да з’яўлення самай першай «Санты» манапалістам на рынку Брэстчыны выступала абласная рыбная база, якая атрымлівала і адпраўляла свежамарожаную рыбу. У той час СП «Санта Брэст», найбуйнейшы пастаўшчык марскіх прадуктаў на беларускім рынку, пад кіраўніцтвам генеральнага дырэктара Міхаіла Леанідавіча Машэнскага (1947–2000) вырашыла пачаць будаўніцтва рыбаперапрацоўчага завода на паўночнай ускраіне Брэста. Заснавальнікамі новага прадпрыемства сталі СП «Санта Імпэкс Брэст» і нямецкая фірма «Альфа Маар Сіфуд Імпарт-Экспарт».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Прадпрыемствы
- Установы «Санта Брэмар»