26 студзеня 2022 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Яфрэма Аўрамавіча Аляксандрава (1907–1987), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грамадзяніна г. Іванава (1974)
Яфрэм Аўрамавіч Аляксандраў нарадзіўся 26 студзеня 1907 г. у вёсцы Гіжэнка Слаўгародскага раёна Магілёўскай вобласці у сялянскай сям’і. З дзяцінства працаваў на сельскай гаспадарцы бацькоў, вучыўся ў школе. З красавіка 1926 г. па ліпень 1927 г. — загадчык паштовага агенцтва ў в. Гіжэнка. Са жніўня 1927 г. па верасень 1929 г. працаваў кацельшчыкам-зборшчыкам на металургічным заводзе імя Дзяржынскага ў г. Днепрадзяржынск Днепрапятроўскай вобласці.
7 студзеня 2021 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Івана Андрэевіча Паліўкі (1926–1975), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Сацыялістычнай Працы (1966), заслужанага меліяратара БССР
Іван Андрэевіч Паліўка нарадзіўся 7 студзеня 1926 г. у в. Пераруб Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Рудскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1934–1939 гг. вучыўся ў польскай школе в. Хомiчава, якая за 3 км ад дома, за Дняпроўска-Бугскiм каналам, з 1939 г. у той жа школе, але з савецкімі настаўнікамі.
23 чэрвеня 2021 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Валерыя Анатольевіча Кухарчука (1961), паэта, літаратара, журналіста
Валерый Анатольевіч Кухарчук нарадзіўся 23 чэрвеня 1961 г. у пасёлку Індустрыяльны Нурынскага раёна Карагандзінскай вобласці (Казахстан), куды бацькі-беларусы па камсамольскай пуцёўцы паехалі на асваенне цалінных зямель. Дзяцінства Валеры прайшло ў в. Ляхавічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
10 кастрычніка 2021 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Сяргея Аляксандравіча Ражкаўца (1926–2014), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, ганаровага грамадзяніна Іванаўскага раёна (2012)
Сяргей Аляксандравіч Ражкавец нарадзіўся 10 кастрычніка 1926 г. у в. Вулька-Махроўская Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Махроўскага сельсавета Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Да вайны Сяргей скончыў 5 класаў польскай школы, а ў 1941 г. — 6 класаў савецкай школы. Падчас нямецка-фашысцкай акупацыі жыў у в. Вулька-Махроўская і хутарах в. Баландзічы, у 1943 г. родную вёску немцы спалілі (24 жылых і 35 гаспадарчых будынкаў, загубілі 5 чалавек).
6 снежня 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Марыі Пятроўны Гарупа (1946–2016), грамадскага дзеяча, журналіста, ганаровага грамадзяніна г. Іванава і Іванаўскага раёна (2016)
Марыя Пятроўна Гарупа (дзявочае Піліпенка) нарадзілася 6 снежня 1946 г. у вёсцы Сувіды Брагінскага раёна Гомельскай вобласці ў вялікай сялянскай сям’і. Пасля Чарнобыльскай катастрофы родная вёска перастала існаваць. Пасля заканчэння Савіцкай сярэдняй школы Марыя Піліпенка паступіла ў Мазырскі педагагічны інстытут, які скончыла ў 1967 г.
2 студзеня 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Антона Рыгоравіча Навумаўца (1936), доктара фізіка-матэматычных навук, прафесара, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Украіны (1997)
Антон Рыгоравіч Навумавец нарадзіўся 2 студзеня 1936 г. у в. Рудск Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). У 1945–1952 гг. вучыўся ў Іванаўскай сярэдняй школе. Паступіў на радыёфізічны факультэт Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў з адзнакай у 1957 г. Тады ж пачаў працаваць у Інстытуце фізікі Акадэміі навук Украінскай ССР.
11 лістапада 2021 г. — 200 гадоў з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага (1821–1881), рускага пісьменніка, род якога паходзіць з в. Дастоева (Іванаўскі р-н; 1506)
Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі нарадзіўся 11 лістапада 1821 г. у сям’і лекара. Скончыў Пецярбургскае ваенна-інжынернае вучылішча (1843). Першы раман Ф. М. Дастаеўскага «Бедныя людзі» (1846) паставіў аўтара ў шэраг вядомых прадстаўнікоў натуральнай школы, высока ацэнены крытыкамі.
1941 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Федзюковіча (1941), урача, кандыдата медыцынскіх навук
Мікалай Іванавіч Федзюковіч нарадзіўся ў 1941 г. у в. Сычэва Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «лячэбная справа» (1970). Працаваў урачом-інтэрнам у Пінскай гарадской бальніцы (1970–1971), урачом-эндакрынолагам у Драгічынскай раённай бальніцы (1971–1984).
1861 г. — 160 гадоў з дня нараджэння Францішка Бруздовіча (1861–1912), беларускага мастака ў галіне манументальна-дэкаратыўнага і станковага жывапісу
Францішак Бруздовіч нарадзіўся ў 1861 г. у вёсцы Бродніца Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Вучыўся ў Варшаве (1880–1883), у Кракаўскай школе мастацтваў у Яна Матэйкі (1883–1887). Пасля атрымання адукацыі працаваў у Польшчы.
22 сакавіка 2021 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Андрэя Аляксандравіча Гарбацкага (1956), гісторыка, культуролага, доктара гістарычных навук, прафесара
Андрэй Аляксандравіч Гарбацкі нарадзіўся 22 сакавіка 1956 г. у в. Віўнева Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння мясцовай васьмігадовай школы вучыўся ў Брэсцкім прафесійна-тэхнічным вучылішчы чыгуначнага транспарту, служыў у арміі.