6 красавіка 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Фёдара Пятровіча Сянько (1936–2020), дзяржаўнага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы (1971)
Фёдар Пятровіч Сянько нарадзіўся 6 красавіка 1936 г. у в. Казлякевічы Навамышскай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Навамышскага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і селяніна. Жылі небагата, бацькі з дзяцінства прывучалі трох сыноў да працы на зямлі. У школу хлопчыкі хадзілі за 7 км, цягнуліся да ведаў, марылі аб лепшым жыцці. Бацька ў 1943 г. пайшоў на фронт, загінуў пад Кёнігсбергам.
23 мая 2021 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Лукіча Верхаўца (1931–2003), дзяржаўнага дзеяча, выдатніка адукацыі Рэспублікі Беларусь
Уладзімір Лукіч Верхавецнарадзіўся 23 мая 1931 г. у вёсцы Літвінкі Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1937 г. паступіў у польскую школу, скончыў два класы. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР вучыўся ў рускай школе.
2021 г. — 500 гадоў з пачатку дзейнасці каралевы польскай і вялікай княгіні літоўскай Боны Сфорца на Беларускім Палессі (1521)
Бона Сфорца д’Арагона нарадзілася 2 лютага 1494 г. у Iталіі ў сям’і міланскага герцага. Атрымала бліскучую адукацыю. 18 красавіка 1518 г. яна стала жонкай караля Польшчы і вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага Жыгімонта (Сігізмунда) I (1467–1548), што павінна было замацаваць саюз Рыма і Кракава. Бона ўвайшла ў гісторыю як неардынарная і ўладная асоба. Імкнулася павялічыць палітычную ўладу караля і вялікага князя шляхам умацавання яе эканамічнай асновы.
28 мая 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Іванавіча Дземчука (1946–2016), вучонага ў галіне машынабудавання, дзяржаўнага дзеяча, заслужанага дзеяча навукі Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР
Міхаіл Іванавіч Дзямчук нарадзіўся 28 мая 1946 г. у вёсцы Дзявяткі Закросніцкага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласціў сялянскай сям’і. Бацька, Іван Іосіфавіч, быў здольным да вучобы і марыў, каб сын атрымаў вышэйшую адукацыю. Міхаіл закончыў сем класаў у вёсцы Рынкі, потым вучыўся ў сярэдняй школе № 2 г. Кобрына. Праяўляў цікавасць да вучобы, вучыўся на «выдатна». Велізарнае жаданне дасягнуць поспеху пры пастаяннай і карпатлівай працы, мэтанакіраванасці дазволілі юнаку закончыць школу з залатым медалём.
28 верасня 2021 г. — 235 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Мікітавіча Бегічава (1786–1855), дзяржаўнага дзеяча, пісьменніка
Дзмітрый Мікітавіч Бегічаў нарадзіўся 28 верасня 1786 г. у сяле Нікіцкае Яфрэмаўскага павета Тульскай губерні. Паходзіў з багатай дваранскай сям’і. У 1796–1802 гг. навучаўся ў Пажаскім корпусе — прэстыжнай прыдворнай ваенна-навучальнай установе, адкуль выйшаў у чыне карнета Аляксандрыйскага гусарскага палка.
14 лютага 2021 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Аляксея Аляксеевіча Смірнова (1921), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча
Алексей Аляксеевіч Смірноў нарадзіўся 14 лютага 1921 г. у вёсцы Кулеміха Вятлужскага павета Ніжагародскай губерні (цяпер Вятлужскага раёна Ніжагародскай вобласці) у сялянскай сям’і.
7 лютага 2021 г. — 475 гадоў з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Еўлашоўскага (1546 – пасля 1616 ці 1619), грамадскага дзеяча ВКЛ, пісьменніка-мемуарыста
Фёдар Міхайлавіч Еўлашоўскі (Еўлашэўскі) нарадзіўся 7 лютага 1546 г. у мястэчку Ляхавічы Навагрудскага ваяводства (цяпер г. Ляхавічы Брэсцкай вобласці). Бацька, Міхаіл Васільевіч Еўлашоўскі, са старажытнага збяднелага шляхецкага роду. Сваю першую адукацыю Фёдар Еўлашоўскі атрымаў дома, астатнія веды набыў шляхам самаадукацыі ў час службы пры двары магнатаў.
4 лютага 2021 г. — 275 гадоў з дня нараджэння Андрэя Тадэвуша Касцюшкі (1746–1817), палітычнага і ваеннага дзеяча Рэчы Паспалітай
Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка нарадзіўся 4 лютага 1746 г. у фальварку Мерачоўшчына Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер каля г. Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і беларускага шляхціца. 12 лютага ахрышчоны ў Косаўскім касцёле.
30 лістапада 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Льва Антонавіча Дубовіка (1940–2016), дзяржаўнага дзеяча, заслужанага энергетыка Беларусі
Леў Антонавіч Дубовік нарадзіўся 30 лістапада 1940 г. у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці. У 1962 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, атрымаў прафесію інжынера-электрыка. Працаваў на інжынерных і кіруючых пасадах ва ўпраўленнях энергетыкі Магілёўскай і Брэсцкай абласцей.
14 снежня 2020 г. — 125 гадоў з дня нараджэння Барыса Іванавіча Стасевіча (1895–1938), удзельніка Грамадзянскай вайны, партыйнага і дзяржаўнага дзеяча
Барыс Іванавіч Стасевіч нарадзіўся 14 снежня 1895 г. у г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст) у мяшчанскай сям’і. Вучыўся ў духоўнай семінарыі. У 1914 г. быў прызваны ў Расійскую армію, удзельнічаў у Першай сусветнай вайне.