Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Заслужаныя дзеячы навукі

Мікалай Іосіфавіч Юрчук нарадзіўся 27 мая 1942 года ў вёсцы Дубенец Беражноўскага сельсавета Столінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. У 1961–1966 гг. вучыўся на матэматычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, затым паступіў у аспірантуру, якую закончыў у 1969 годзе.

Іван Іванавіч Антановіч нарадзіўся 3 красавіка 1937 года ў вёсцы Дамашы Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У пяцігадовым узросце страціў бацьку, маці засталася з трыма дзяцьмі, потым зноў выйшла замуж, нарадзіла яшчэ трое дзяцей. Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Іван Антановіч пайшоў у першы клас мясцовай чатырохгадовай школы, гэту дату – 1 верасня 1944 года – лічыць адной з важнейшых у сваім жыцці.

Антон Якаўлевіч Пыцель нарадзіўся 5 лютага 1902 года ў вёсцы Левашы Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1924 годзе скончыў медыцынскі факультэт 2-га Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе вучыўся ў прафесараў М. Н. Бурдэнкі і І. Г. Руфанава.

Пасля атрымання дыплома працаваў ардынатарам-хірургам у Маскоўскай бальніцы імя М. Сямашкі. У 1929–1937 гадах Антон Пыцель працаваў у 2-м Маскоўскім медыцынскім інстытуце. У 1936 годзе абараніў доктарскую дысертацыю аб пячоначна-нырачным сіндроме ў хірургіі, з 1937 года – доктар медыцынскіх навук. З 1937 па 1953 гады – загадчык кафедры факультэцкай хірургіі і курсам уралогіі Сталінградскага медыцынскага інстытута. Затым, да 1968 года, загадваў кафедрай уралогіі 2-га ММІ.

Пётр Фёдаравiч Папковіч нарадзіўся 5 красавіка 1887 года ў г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст) у сям’і інжынера. Маці, Варвара Сцяпанаўна (Булах), была дачкой павятовага ўрача. Бацька працаваў на будаўніцтве Палескіх чыгуначных дарог, сям’я часта пераязджала. Так здарылася, што Пётр Папковіч пачаў вучыцца ў гімназіі ў Ашхабадзе, а ў 1905 годзе закончыў з залатым медалём гімназію ў Самары.

Міхаіл Іванавіч Дзямчук нарадзіўся 28 мая 1946 года ў вёсцы Дзевяткі Закросніцкага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння СШ № 2 г. Кобрына ў 1963 годзе паступіў на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя В. І. Леніна, які скончыў у 1968 годзе, паступіў у аспірантуру кафедры ядзернай фізікі.

Леанід Канстанцінавіч Лукша нарадзіўся 17 студзеня 1930 года ў вёсцы Хвалава Пружанскага павета (цяпер Сухопальскага сельсавета Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Яго бацька ваяваў у Першую сусветную вайну на тэрыторыі Румыніі, быў паранены і накіраваны на лячэнне ў г. Наварасійск, дзе пазнаёміўся з будучай жонкай – данской казачкай, прывёз яе на сваю родную Пружаншчыну. У сям’і Лукшаў нарадзіліся два сыны і тры дачкі, з іх Леанід быў малодшым.

Уладзімір Гаўрылавіч Колб нарадзіўся 12 сакавіка 1929 года ў вёсцы Лемяшэвічы Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пінскага раёна Брэсцкай вобласці).

Аляксей Іванавіч Кубарка нарадзіўся 28 красавіка 1943 года ў в. Воля Пружанскага раёна Брэсцкай вобалсцi ў сям’і селяніна.

Нарадзіўся Аляксандр Уладзiмiравiч Руцкі 27 студзеня 1932 года ў вёсцы Бартнікі Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям'і селяніна.