Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Пінск

Рамуальд Здзіслаў Клякоўскі нарадзіўся 1 студзеня 1924 года ў г. Пінску Палескага ваяводства (цяпер у Брэсцкай вобласці).

Тамара Пятроўна Лазнюха (Вайтовіч) нарадзілася 1 лістапада 1948 года ў вёсцы Дамашыцы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых. Скончыла Малоткавіцкую сярэднюю школу і Мінскі тэхналагічны тэхнікум (1972). З 1966 года жыве ў Пінску. Працавала на Пінскай фабрыцы мастацкіх вырабаў.

Адам Тадэвуш Станіслаў Нарушэвіч нарадзіўся каля мястэчка Лагішын Пінскага павета ў збяднелай шляхецкай сям’і. Ахрышчаны ў Лагішыне як Адам Тадэвуш, з 1781 года карыстаўся імем Станіслаў. Вучыўся ў Пінскім езуіцкім калегіуме, дзе ў пятнаццацігадовым узросце ўступіў у ордэн езуітаў, у 1748–1754 гадах – у Віленскай акадэміі, у 1758–1762 гадах – у Ліёне (Францыя).

Рафал Юзаф Чарвякоўскі нарадзіўся 24 кастрычніка 1743 года пад горадам Пінскам (цяпер Брэсцкая вобласць). Дакладнае месца яго нараджэння невядома. Каб атрымаць адукацыю ў Рэчы Паспалітай, ён уступіў у манаскі ордэн піяраў. Скончыў піярскія школу ў 1762 годзе і вучылішча ў 1765 годзе.

Пётр Юльянавіч Корбут з’явіўся на свет 29 верасня 1908 года ў сям’і сталяра чыгуначных майстэрняў у г. Пінску Брэсцкай вобласці.

Канстанцін Канстанцінавіч Калодзіч нарадзіўся 12 красавіка 1953 года ў г. Пінску Брэсцкай вобласцi.

Сяргей Гаўрылавіч Харашаўцаў нарадзіўся 26 мая 1958 года ў г. Баранавічы Брэсцкай вобласці. З дзяцінства любіў маляваць, як і яго брат-блізнюк Аляксандр.

Раман Мар’ян Аляксандравіч Скірмунт нарадзіўся 7 мая 1868 года ў вёсцы Парэчча Пінскага павета (цяпер Пiнскi раён Брэсцкай вобласцi) і належаў да шляхецкага роду Скірмунтаў, вядомага ад пачатку XVI ст.

Георгій Канстанцінавіч Недзьведзь нарадзіўся 21 сакавіка 1938 года ў сям’i служачага ў горадзе Пінску Брэсцкай вобласцi.

Старонка 8 з 9