Спадчына
2017 г. — 425 гадоў з пачатку дзейнасці ў г. Брэсце Лаўрэнція Зізанія (каля 1560 – каля 1634), беларускага і ўкраінскага педагога, царкоўнага дзеяча, мовазнаўца, перакладчыка (1592–1595)
Лаўрэнцій Зізаній (Тустаноўскі) нарадзіўся верагодна ў канцы 1550 – пачатку 1560-х гадоў. Звесткі аб месцы яго нараджэння супярэчлівыя (Львоў, Вільня, Галіцыя). Паходзіў з дробнага шляхецкага роду Трокскага ваяводства. Адукацыю атрымаў у Астрожскай школе на Валыні. Выпускнікі гэтай школы былі добра падрыхтаваны для распаўсюджвання асветы, працавалі настаўнікамі ў брацкіх школах, бібліятэках і «шпіталях».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Зізаній Лаўрэнцій
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Бярэсце
- Прадметы Царкоўныя дзеячы, Пісьменнікі, Мовазнаўцы, Перакладчыкі
- Установы
1 студзеня 2017 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Георгія Васільевіча Марчука (1947), празаіка, драматурга, кінасцэнарыста, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1996)
Георгій Васільевіч Марчук нарадзіўся 1 студзеня 1947 года ў г. Давыд-Гарадку Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і шаўца. Рана застаўся без маці, жыў з дзедам і бабуляй. Пасля заканчэння СШ № 2 г. Давыд-Гарадка (1965) спрабаваў паступіць ва Усесаюзны інстытут кінематаграфіі, але няўдала. Працаваў кіраўніком драматычнага гуртка Давыд-Гарадоцкага ГДК, метадыстам Столінскага РДК. На старонках раённай газеты «Навіны Палесся» з 1966 года з’яўляюцца яго першыя гумарэскі, рэцэнзіі і апавяданні.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Марчук Георгій Васільевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Давыд Гарадок
- Прадметы Кінарэжысёры, Пісьменнікі, Празаікі
- Установы
15 лютага 2017 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Барыса Дзмітрыевіча Туркіна (1947–1984), савецкага афіцэра, воіна-інтэрнацыяналіста, удзельніка баявых дзеянняў у Афганістане
Барыс Дзмітрыевіч Туркін нарадзіўся 15 лютага 1947 года ў вёсцы Вінаградава Васкрасенскага раёна Маскоўскай вобласці (Расія). У 1954 годзе пайшоў у першы клас Вінаградаўскай школы. Потым сям’я пераехала ў г. Разань, Барыс вучыўся ў СШ № 10, апошні клас закончыў у СШ № 11 г. Разані, у атэстаце былі адзнакі «4» і «5».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Туркін Барыс Дзмітрыевіч
- Падзеі Афганская вайна
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Воіны інтэрнацыяналісты
- Установы
7 красавіка 2016 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Базана (1956–1997), мастака, палітыка, калекцыянера
Уладзімір Сямёнавіч Базан нарадзіўся 7 красавіка 1956 года ў Мінску ў звычайнай беларускай сям’і, бацькі паходзілі са Случчыны. Пасля заканчэння школы працаваў слесарам на Мінскім трактарным заводзе. Скончыў мастацкі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, па размеркаванні трапіў у Брэст.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Базан Уладзімір Сямёнавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Мастакі, Калекцыянеры
- Установы
23 сакавіка 2017 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Вадзіма Іосіфавіча Пасюкевіча (1932), вучонага-геолага, аднаго з адкрывальнікаў жалезарудных і іншых радовішчаў на Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1978)
Вадзім Іосіфавіч Пасюкевіч нарадзіўся 23 сакавіка 1932 года, у вёсцы Зялёная Гарадзішчанскай гміны Навагрудскага павета (цяпер Гарадзішчанскага пасялковага савета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Пасля заканчэння сярэдняй школы год працаваў у сельскай школе настаўнікам.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Пасюкевіч Вадзім Іосіфавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Зялёная
- Прадметы Вучоныя, Геолагі
- Установы