Спадчына
15 лютага 2025 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Івана Канстанцінавіча Кабушкіна (1915–1943), удзельніка Мінскага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза
Іван Канстанцінавіч Кабушкін нарадзіўся 15 лютага 1915 г. у в. Малахоўцы Баранавіцкага раёна. Гэта быў самы разгар Першай сусветнай вайны, летам 1915 г. нямецкія войскі ўвайшлі на тэрыторыю Беларусі. Сям’я Кабушкіных, ратуючыся, пакінула родную вёску і адправілася на ўсход.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кабушкін Іван Канстанцінавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы, Баранавіцкі раён, Малахоўцы, Кабушкіна
- Прадметы Падпольшчыкі, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Героі Савецкага Саюза
- Установы
11 лютага 2025 г. — 45 гадоў з нараджэння Мікалая Мікалаевіча Уласюка (1980), кандыдата архітэктуры
Мікалай Мікалаевіч Уласюк нарадзіўся 11 лютага 1980 г. у г. Брэсце. Бацька — Мікалай Мікалаевіч Уласюк (1957–2024), архітэктар-рэстаўратар, гісторык архітэктуры Брэстчыны, працаваў у Брэсцкім філіяле ААТ «Белрэстаўрацыя», распрацоўваў праекты рэстаўрацыі гістарычных будынкаў, даследаваў Трышынскія могілкі г. Брэста. Яго сын Мікалай у дзяцінстве займаўся музыкай, марыў стаць піяністам. Закончыў СШ № 10 г. Брэста, якая мае архітэктурна-мастацкі ўхіл, вырашыў стаць архітэктарам.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Уласюк Мікалай Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Архітэктары
- Установы Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
6 сакавіка 2025 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Лідзіі Іванаўны Асіюк (1920–1984), жывёлавода, Героя Сацыялістычнай Працы (1958)
Лідзія Іванаўна Асіюк нарадзілася 6 сакавіка 1920 г. у в. Барысы Дамачаўскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Дамачаўскага пассавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Асіюк Лідзія Іванаўна, Скакун Галіна Фёдараўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкі раён, Барысы
- Прадметы Героі Сацыялістычнай Працы, Даяркі
- Установы
22 сакавіка 2025 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Івана Паўлавіча Мароза (1945), кіраўніка вытворчасці, Ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна (2015)
Іван Паўлавіч Мароз нарадзіўся 22 сакавіка 1945 г. у в. Свішчы Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, франтавік. У дзяцінстве ў Івана праявілася цікавасць да механікі, таму пасля заканчэння сямігодкі ў 1961 г. ён вырашыў пайсці вучыцца ў Пружанскі саўгас-тэхнікум. Скончыў аддзяленне механізацыі, атрымаў спецыяльнасць тэхніка-механіка.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мароз Іван Паўлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын, Свішчы
- Прадметы Ганаровыя грамадзяне, Дырэктары
- Установы «Кобрынаграмаш» ААТ
15 студзеня 2025 г. — 85 гадоў з дня ўтварэння Кобрынскага раёна (1940), адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў Брэсцкай вобласці
Пасля ўтварэння 4 снежня 1939 г. новых абласцей і раёнаў, якія замянілі ранейшы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Заходняй Беларусі, горад Кобрын стаў цэнтрам раёна Брэсцкай вобласці. 15 студзеня 1940 г. выйшаў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР«Аб стварэнні раёнаў у Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях Беларускай ССР». У Брэсцкай вобласці сярод іншых былі створаны Антопальскі, Дзівінскі і Кобрынскі раёны.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён
- Прадметы Раёны
- Установы Кобрынскі райвыканкам