Спадчына
2 сакавіка 2021 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Святланы Іосіфаўны Чырун (1956), харэографа, ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна, выдатніка адукацыі
Святлана Іосіфаўна Чырун нарадзілася 2 сакавіка 1956 г. у г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Любоў да танца з’явілася ў дзяцінстве, калі ў сем гадоў мама прывяла дзяўчынку ў танцавальны гурток Дома піянераў. Пасля заканчэння васьмі класаў у 1971 г. Святлана паступіла ў Гродзенскае культасветвучылішча.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Чырун Святлана Іосіфаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрын
- Прадметы Ганаровыя грамадзяне, Выдатнікі адукацыі, Педагогі, Харэографы
- Установы
11 лютага 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Станіслававіча Юрэні (1946–2010), гаспадарчага дзеяча, кандыдата сельскагаспадарчых навук
Аляксандр Станіслававіч Юрэня нарадзіўся 11 лютага 1946 г. у вёсцы Колбавічы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1952 г. пайшоў у мясцовую пачатковую школу, у 1956–1962 гг. вучыўся ў Падгорненскай сярэдняй школе.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Юрэня Аляксандр Станіслававіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Колбавічы, Кобрынскі раён, Кобрын, Лука
- Прадметы Работнікі сельскай гаспадаркі, Гаспадарчыя дзеячы, Вучоныя, Племзаводы
- Установы Племзавод «Дружба»
9 лютага 2021 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Віктара Паўлавіча Пуганава (1901–1941), генерал-маёра, удзельніка абароны Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну
Віктар Паўлавіч Пуганаў нарадзіўся 9 лютага 1901 г. у г. Астрахані ў рабочай сям’і. Працаваў качагарам на рачным параходзе. У Чырвонай арміі з 1919 г. Удзельнік Грамадзянскай вайны. На Каўказскім фронце ваяваў камандзірам кулямётнага ўзвода, пазней удзельнічаў у ліквідацыі балагвардзейскіх банд на Кубані. Член ВКП(б) з 1925 г.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Пуганаў Віктар Паўлавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Жабінкаўскі раён, Кобрын, Кобрынскі раён
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Генералы, Танкісты
- Установы
18 студзеня 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Васіля Сяргеевіча Сёмухі (1936–2019), перакладчыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа
Васіль Сяргеевіч Сёмуха нарадзіўся 18 студзеня 1936 г. на хутары Ясенец Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Сяргей Савіч Сёмуха, працаваў лесніком. Маці, Марыя Васільеўна, скончыла Пружанскую гімназію, добра ведала польскую, нямецкую, рускую мовы, ідыш.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сёмуха Васіль Сяргеевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Пружаны
- Прадметы Перакладчыкі, Пісьменнікі
- Установы
12 лютага 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Васіля Емяльянавіча Гайдука (1936), заолага, доктара біялагічных навук, прафесара
Васіль Емяльянавіч Гайдук нарадзіўся 12 лютага 1936 г. у вёсцы Беліца Бярэзінскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька служыў лесніком, у сям’і было дзевяць дзяцей, якіх гадавалі ў атмасферы дабрыні і любові, прывучалі да працы і справядлівасці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Гайдук Васіль Емяльянавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Вучоныя, Біёлагі, Прафесары
- Установы Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна