Спадчына
6 лістапада 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Васіля Канстанцінавіча Карунаса (1950), архітэктара, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1998)
Васіль Канстанцінавіч Карунас нарадзіўся 6 лістапада 1950 г. у г. п. Шарашова Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (1973). Працаваў у Мiнскiм абласным фiлiяле інстытута «Белдзяржпраект». У 1973–1974 гг. служыў у Савецкай арміі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Карунас Васіль Канстанцінавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Шарашова
- Прадметы Архітэктары, Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі
- Установы
17 снежня 2020 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Юрыя Лявонцьевіча Саланевіча (1955), пісьменніка, публіцыста
Юрый Лявонцьевіч Саланевіч нарадзіўся 17 снежня 1955 г. у г. Пінску Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочых. З дзяцінства пісаў вершы і замалёўкі. У школе любіў урокі хіміі. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 4 г. Пінска вучыўся ў Днепрапятроўскім хіміка-тэхналагічным інстытуце (1973–1978) па спецыяльнасці «Тэхналогія пластмас».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Саланевіч Юрый Лявонцьевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінск
- Прадметы Пісьменнікі, Публіцысты
- Установы
16 лістапада 2020 г. — 50 гадоў з дня заснавання Жабінкаўскай ПМК-19 УП «Брэствадбуд» (1970)
Пасля Вялікай Айчыннай вайны меліярацыйна-аднаўленчыя работы ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці пачаліся ў 1948 г. і вяліся на аб’екце «Чорны роў». Арганізацыяй і правядзеннем работ кіраваў раённы меліяратар Міхаіл Данілавіч Яроцкі. Неабходнасць у правядзенні меліярацыі была выклікана развіццём сельскай гаспадаркі раёна, якое патрабавала ўвядзення ў абарот новых плошчаў зямель.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Жабінка, Жабінкаўскі раён
- Прадметы Прадпрыемствы, Меліярацыя, Меліяратары, Грамадскія музеі
- Установы Перасоўная механізаваная калона № 19, «Брэстмеліявадгас» ДУП, «Брэствадбуд» УП
11 лістапада 2020 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Георгія Мікалаевіча Гарбачука (1945), рэлігійнага і грамадскага дзеяча, кандыдата філасофскіх навук
Георгій Мікалаевіч Гарбачук нарадзіўся 11 лістапада 1945 г. у вёсцы Крыўляны Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і свяшчэнніка. Бацька, Мікалай Гарбачук, быў настаяцелем Дзмітровіцкай царквы, карыстаўся вялікім аўтарытэтам сярод вернікаў і духавенства. За служэнне быў узнагароджаны ордэнам св. Сергія Раданежскага II ступені Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Алексіем II. Сын Георгій пайшоў па слядах бацькі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Гарбачук Георгій Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Камянецкі раён, Крыўляны
- Прадметы Рэлігійныя дзеячы, Грамадскія дзеячы
- Установы
12 мая 2020 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Івана Пятровіча Лагвіновіча (1935–2015), кандыдата тэхнічных навук, заслужанага трэнера СССР і БССР
Іван Пятровіч Лагвіновіч нарадзіўся 12 мая 1935 г. у вёсцы Малькавічы Лунінецкага павета Палескага ваяводства (цяпер Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай сялянскай сям’і. Быў дванаццатым дзіцём у сям’і, але атрымаў добрую адукацыю, стаў вучоным, вынаходнікам. У час Вялікай Айчыннай вайны цудам уратаваўся, калі побач узарвалася міна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Лагвіновіч Іван Пятровіч, Тараненка Леанід Аркадзьевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ганцавіцкі раён, Малькавічы
- Прадметы Вучоныя, Спартсмены, Трэнеры, Заслужаныя дзеячы
- Установы