30 красавіка 2026 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Маргарыты Мікалаеўны Лаўрэнковай (1926–1998), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, паэтэсы
Маргарыта Мікалаеўна Лаўрэнкова нарадзілася 30 красавіка 1926 г. у г. Клін Маскоўскай вобласці. Закончыла сямігодку. З 14 гадоў працавала на абарончым заводзе ў г. Уфа. Юнацтва прыпала на Вялікую Айчынную вайну. Яе брат, Анатоль Кузняцоў, франтавік — кіраваў групай дэсантнікаў першага Адэскага дэсанту, высаджанага ў ноч на 22 верасня 1941 г. каля сяла Рыгораўка. Затым камандаваў ротай марской пяхоты, якая абараняла Севастопаль на мысе Херсонес. Ён загінуў, не паспеўшы атрымаць ордэн Чырвонага Сцяга.
17 красавіка 2026 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Міхайлавіча Рудкоўскага (1936–1991), паэта, перакладчыка
Міхаіл Міхайлавіч Рудкоўскі нарадзіўся 17 красавіка 1936 г. у в. Востраў Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Яго бацькі былі простымі сялянамі. Адразу пасля вызвалення краю ад нямецка-фашысцкай захопнікаў (1944) пайшоў у школу, вучыўся вельмі добра. Спробу складаць вершы зрабіў у чацвёртым класе. Некалькі вершаў былі надрукаваны на старонках газеты «Піянер Беларусі».
6 красавіка 2026 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Валянціны Міхайлаўны Коўтун (1946–2011), літаратуразнаўцы, паэтэсы, пісьменніцы, перакладчыцы
У сярэдзіне 1960-х імя Валянціны Коўтун увайшло ў свет беларускай літаратуры, стала адметным для ўсіх дзякуючы трапяткой мове, светлай лірыцы, душэўнай глыбіні, багатаму драматызму і неймаверна цікавым, смелым вобразам. Яе пяру належаць дзясяткі выданняў: ад зборнікаў паэзіі, раманаў, апавяданняў да літаратуразнаўчых прац.
29 красавіка 2026 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Тараса Сяргеевіча Юркевіча (1951), музыканта, паэта, аўтара і выканаўца песен
Тарас Сяргеевіч Юркевіч нарадзіўся 29 красавіка 1951 г. у г. Навакузнецку ў сям’і акцёраў. Бацька Сяргей Пятровіч Юркевіч (1910–1985) з 1952 г. служыў у Брэсцкім абласным драматычным тэатры імя ЛКСМБ, выканаўца драматычных і характарных роляў, заслужаны артыст БССР (1966). Тарас з ранняга дзяцінства жыў у г. Брэсце, вучыўся ў СШ № 2 (1958–1966).
27 снежня 2025 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Канстанцінавіча Камарова (1940), кампазітара, паэта, народнага артыста Расійскай Федэрацыі (2001)
Уладзімір Канстанцінавіч Камароў нарадзіўся 27 снежня 1940 г. у г. Куляб Таджыкскай ССР. Бацька Канстанцін Афанасьевіч Камароў і маці Марыя Аляксандраўна паходзілі з бедных сялян Пскоўскай губерні, у Ленінградзе прасоўваліся па партыйнай лініі, былі накіраваны на партыйную работу ў Таджыкістан.
13 красавіка 2026 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Клаўдзіі Сямёнаўны Трысцень (1941–2024), кандыдата медыцынскіх навук, паэтэсы
Клаўдзія Сямёнаўна Трысцень (у дзявоцтве Сачэнка) нарадзілася 13 красавіка 1941 г. у в. Нахаў Васілевіцкага раёна Гомельскай вобласці ў шматдзетнай сям’і. Закончыла Скрыгалаўскую сярэднюю школу Мазырскага раёна (1958), Мінскае зубаўрачэбнае вучылішча (1962). У 1969 г. з адзнакай закончыла стаматалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута па спецыяльнасці «ўрач-стаматолаг».
11 сакавіка 2026 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Анастасіі Андрэеўны Жук (1931–2018), педагога, паэтэсы
Анастасія Андрэеўна Жук (у дзявоцтве Рудаман) нарадзілася 11 сакавіка 1931 г. у в. Рабковічы Баранавіцкага павета (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька Андрэй Вікенцьевіч Рудаман сумяшчаў працу ў полі з кавальствам. Маці Лізавета Адамаўна была добрай гаспадыняй, умела прасці, ткаць, вышываць. Жылі бедна, мелі толькі 5 га зямлі. Дзеці змалку былі прывучаны да цяжкай сялянскай працы.
30 лістапада 2025 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Касьянавіча Корнева (1935–2022), паэта
Аляксандр Касьянавіч Корнеў нарадзіўся 30 лістапада 1935 г. у прыгарадзе Магілёва ў сялянскай сям'і. Бацькі — Касьян Герасімавіч Корнеў і Таццяна Нікіфараўна — родам з в. Смолка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. Вялікую Айчынную вайну сям’я Корневых сустрэла ў Клецкім раёне. Бацька пайшоў на фронт, маці засталася з чатырма дзецьмі на руках, Алесь быў самы старэйшы. Аб перажытых жахах вайны Алесь потым успамінаў са скрухаю і болем.
28 лістапада 2025 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Віктара Андрэевіча Пінігіна (1955), паэта, старшыні народнай літаратурна-паэтычнай студыі «Літаратурная правінцыя»
Віктар Андрэевіч Пінігін нарадзіўся 28 лістапада 1955 г. у г. Лунінцы Брэсцкай вобласці. Скончыў сярэднюю школу № 2 г. Лунінца ў 1973 г. і паступіў у Бярозаўскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча будаўнікоў № 109, якое праз год скончыў з адзнакай. Працаваў у Лунінецкай ПМК-47 муляром чацвёртага разраду.
3 снежня 2025 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Фёдаравіча Семенюка (1895–1931), паэта
Сцяпан (Стафан) Фёдаравіч Семянюк нарадзіўся 3 снежня 1895 г. у в. Яромічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям'і. На той час у Яромічах было 30 двароў, 180 жыхароў, меліся Падалескае валасное ўпраўленне, царква, сінагога, хлебазапасны магазін, кузня, піцейны дом, народнае вучылішча, у якім у 1905 г. навучаліся 69 хлопчыкаў і 9 дзяўчынак.