2021 г. — 95 гадоў з часу стварэння на Брэстчыне гурткоў Таварыства беларускай школы (1926), культурна-асветніцкай арганізацыі Заходняй Беларусі
Пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. амаль 4,5 млн беларусаў, жыхароў Заходняй Беларусі, апынуліся пад уладай Польскай Рэспублікі. Савецкі ўрад прадугледжваў захады для абароны інтарэсаў насельніцтва, якое адышло да Польшчы. Польская Рэспубліка абавязалася даць рускім, украінцам і беларусам усе правы, якія забяспечвалі б свабоднае развіццё іх культуры, мовы, выканання рэлігійных абрадаў, ствараць для гэтага школы, таварыствы, саюзы. Гэтыя ж правы гарантаваліся палякам на тэрыторыі РСФСР, УССР і БССР. Аднак Польшча не выканала ўзятых абавязацельстваў і праводзіла ў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне бязлітасную акупацыйную палітыку.
2021 г. — 95 гадоў з часу стварэння Брэсцкага акруговага камітэта «Сельраб» (1926), рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыі працоўных Заходняй Украіны
Па ініцыятыве Камуністычнай партыі Заходняй Украіны 10 кастрычніка 1926 г. у Львове было створана Украінскае сялянска-рабочае сацыялістычнае аб’яднанне — «Сельраб». З’явілася яно на базе радыкальных сялянскіх арганізацый «Народная воля» і «Сялянскі саюз» («Сельсаюз»). Масавая легальная рэвалюцыйна-дэмакратычная арганізацыя працоўных была створана пры актыўным удзеле савецкіх дыпламатаў і Камінтэрна, яго палітычная платформа была блізкай да платформы КПЗУ.
18 сакавіка 2021 г. — 100 гадоў з дня падпісання Рыжскага мірнага дагавора аб заканчэнні Польска-савецкай вайны (Латвія; 1921)
У пачатку 1919 г. Польшча пры ваенна-матэрыяльнай падтрымцы краін Антанты пачала ваенныя дзеянні супраць савецкіх рэспублік — Польска-савецкую вайну. 20 лютага польскія войскі захапілі г. Брэст-Літоўск (цяпер Брэст). У сакавіку – красавіку занялі Ваўкавыск, Слонім, Скідзель, Шчучын, Пінск, Баранавічы. Віленская дэкларацыя, прынятая польскім сеймам 2 мая, сцвярджала, што «бацькаўшчына Касцюшкі, Міцкевіча і Траўгута належыць да Польшчы, як частка непадзельная».
1 сакавіка 2021 г. — 100 гадоў з дня стварэння Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі (1921)
Польска-савецкая вайна (1919–1920) скончылася падпісаннем 18 сакавіка 1921 г. Рыжскага мірнага дагавора. Паводле дагавора ў складзе Польшчы засталіся занятыя яе войскамі Заходняя Беларусь (насельніцтва звыш 4 млн чалавек, тэрыторыя 113 тысяч кв. км) і Заходняя Украіна. У заключэнні дагавора Беларуская ССР не прымала ўдзелу, бо рэспубліку і яе правасуб’ектнасць Польшча не прызнавала. Раздзел беларускіх земляў стаў трагедыяй для беларускага народа.
19 кастрычніка 2021 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Сяргея Рыгоравіча Анісава (1906–1987), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыста
Сяргей Рыгоравіч Анісаў нарадзіўся 19 кастрычніка 1906 г. у вёсцы Тур’я Краснапольскай воласці Магілёўскай губерні (цяпер Краснапольскі раён Магілёўскай вобласці) у сялянскай сям’і. З 1918 г. у камсамоле на Краснапольшчыне, адзін з арганізатараў «кружка інтэрнацыяналістаў». У гэты час піша свае першыя заметкі ў газету «Набат молодёжи» — орган Гомельскага губкама камсамола.
24 студзеня 2020 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Рыгора Мікалаевіча Кузаўкі (1905–1990), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, партызана Вялікай Айчыннай вайны
Рыгор Мікалаевіч Кузаўка нарадзіўся 24 студзеня 1905 г. у вёсцы Прылукі Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У час Першай сусветнай вайны яго бацька быў прызваны ў Рускую армію, на фронце быў цяжка паранены.
14 верасня 2019 г. — 80 гадоў з часу абароны Войскам Польскім Брэсцкай крэпасці на пачатку Другой сусветнай вайны (1939)
Дзеянні гітлераўскай Германіі 1938 г. былі пагрозай суверэнітэту Польшчы. У сакавіку 1939 г. штаб Войска Польскага пачаў перадыслакацыю войск з усходу бліжэй да польска-германскай граніцы, правёў частковую мабілізацыю. У чэрвені частка падраздзяленняў Брэсцкага гарнізона была перавезена па чыгунцы ў раёны мяркуемай абароны.
22 верасня 2019 г. — 80 гадоў з дня ўступлення Чырвонай арміі ў г. Брэст у час Вызваленчага паходу ў Заходнюю Беларусь (1939)
Фашысцкая Германія напала на Польшчу 1 верасня 1939 г. 6 верасня штаб камандуючага войскамі Эдварда Рыдз-Сміглы, а таксама частка польскага ўрада пакінулі Варшаву і перанеслі галоўную стаўку ў Брэст-над-Бугам (Брэст). Нямецкая разведка даведалася аб гэтым і на стаўку былi ўчынены налёты авіяцыі, пасля чаго стаўка выехала ва Уладзімір-Валынскі. На Брэст рухаўся ХIХ механізаваны корпус генерала Г. Гудэрыяна, у які ўваходзілі 3-я, 8-я і 10-я бранятанкавыя дывізіі, 20-я мотастралковая пяхотная дывізія.
1 кастрычніка 2018 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Лукі Мікалаевіча Дзекуця-Малея (1888–1955), рэлігійнага і грамадскага дзеяча, перакладчыка рэлігійных тэкстаў
Лука Мікалаевіч Дзекуць-Малей нарадзіўся 1 кастрычніка 1888 г. у г. Слоніме Гродзенскай губерні (цяпер Гродзенскай вобласці) у сям’і настаўнікаў. У чатыры гады застаўся без бацькоў, да шаснаццаці выхоўваўся ў сям’і педагогаў Фунтаў. Скончыў Слонімскую сярэднюю школу, настаўніцкую семінарыю (1906). Працаваў настаўнікам, інспектарам народнай адукацыі.
2018 г. — 95 гадоў з часу стварэння Брэсцкай акруговай арганізацыі КПЗБ (1923–1938)
На захопленых у 1920 г. землях Заходняй Беларусі здзяйснялася каланізатарская палітыка кіруючых класаў Польшчы. Беларускі народ не мірыўся са сваім паднявольным становішчам, з акупацыяй Заходняй Беларусі і падзелам сваёй радзімы. Працоўныя Заходняй Беларусі ў адказ на жорсткае палітычнае і эканамічнае прыгнятанне, нацыянальнае бяспраўе вялі гераічную барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, за ўз’яднанне з БССР. На Брэстчыне ва ўмовах падполля ў 1921–1923 гг. дзейнічала акруговая арганізацыя Камуністычнай рабочай партыі Польшчы (КПРП). На ІІ з’ездзе КПРП (1923) было вырашана стварыць нацыянальныя камуністычныя арганізацыі.