24 снежня 2023 г. — 435 гадоў з дня нараджэння Канстанцыі Аўстрыйскай (1588–1631), каралевы Польшчы, вялікай княгіні Літоўскай, якая валодала Кобрынскай эканоміяй з 1605 г. па 1631 г.
На працягу шматвяковай гісторыі многія жанчыны сваімі дзеяннямі пакінулі значны след на кобрынскай зямлі. Пачынаючы з 1532 г. кобрынскія землі (эканомія) традыцыйна дараваліся польскім каралевам: Боне Сфорцы, Ганне Ягелонцы і Канстанцыі Аўстрыйскай.
2023 г. — 415 гадоў з часу выдання паэтычнага твора Яна Пратасовiча «Inventores rerum» (Вiльня; 1608), пісьменніка, філосафа, энцыклапедыста, ураджэнца Iванаўшчыны
Ян-Бенедыкт Пратасовічнарадзіўся ў другой палова XVI ст. ў вёсцы Магільна на Піншчыне (цяпер г. Іванава Брэсцкай вобласці) ў сям’і Бенедыкта Васілевіча Пратасовіча і Марыны з Палубінскіх, сястры наваградскага кашталяна Аляксандра Палубінскага.
18 кастрычніка 2023 г. — 500 гадоў з дня нараджэння Ганны Ягелонкі (1523–1596), вялікай княгіні ВКЛ, каралевы Польшчы, якая надала Кобрыну і Гарадцу магдэбурскае права
500-гадовы юбілей Ганны Ягелонкі – чарговая нагода ўспомніць праролю жанчын у гісторыі Кобрына. З 1532 г. горадам паслядоўна кіравалі польскія каралевы Бона Сфорца, Ганна Ягелонка і Канстанцыя Аўстрыйская. Усе яны сваімі дзеяннямі пакінулі значны след на кобрынскай зямлі.
2022 г. — 45 гадоў з часу апублікавання рамана І. С. Клаза «Белая Русь» (1977), прысвечанага антыфеадальнаму паўстанню 1648 г. у г. Пінску
Ілья Сямёнавіч Клаз нарадзіўся 17 сакавіка 1922 г. у Магілёве. Яго бацька працаваў друкаром газеты «Звязда», сям’я жыла ў Мінску. Ілья Клаз закончыў сярэднюю школу, у 1939 г. паступіў на літаратурны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. З 1941 г. на фронце, удзельнічаў у баях на Паўночна-Заходнім, 2-м Прыбалтыйскім і 1-м Беларускім франтах, дайшоў да Берліна.
2021 г. — 500 гадоў з пачатку дзейнасці каралевы польскай і вялікай княгіні літоўскай Боны Сфорца на Беларускім Палессі (1521)
Бона Сфорца д’Арагона нарадзілася 2 лютага 1494 г. у Iталіі ў сям’і міланскага герцага. Атрымала бліскучую адукацыю. 18 красавіка 1518 г. яна стала жонкай караля Польшчы і вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага Жыгімонта (Сігізмунда) I (1467–1548), што павінна было замацаваць саюз Рыма і Кракава. Бона ўвайшла ў гісторыю як неардынарная і ўладная асоба. Імкнулася павялічыць палітычную ўладу караля і вялікага князя шляхам умацавання яе эканамічнай асновы.
3 мая 2021 г. — 230 гадоў з дня прыняцця Канстытуцыі Рэчы Паспалітай (1791), помніка сусветнай прававой гісторыі
У канцы 1780-х гг. польска-літоўская эліта пачала рыхтаваць рэформу дзяржаўнага ўладкавання Рэчы Паспалітай. Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі прасоўваў сярэднюю шляхту, ствараў новую эліту, стаў асноўным аўтарам новага закона. Стваралася Канстытуцыя з 6 кастрычніка 1788 г. — з першага дня работы Вялікага (Чатырохгадовага) сейма (1788–1792) у Варшаве. Адзін з аўтараў тэксту Канстытуцыі — палітычны дзеяч Юльян Урсын Нямцэвіч, радавы маёнтак якога знаходзіўся ў в. Скокі пад Брэстам.
7 лютага 2021 г. — 475 гадоў з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Еўлашоўскага (1546 – пасля 1616 ці 1619), грамадскага дзеяча ВКЛ, пісьменніка-мемуарыста
Фёдар Міхайлавіч Еўлашоўскі (Еўлашэўскі) нарадзіўся 7 лютага 1546 г. у мястэчку Ляхавічы Навагрудскага ваяводства (цяпер г. Ляхавічы Брэсцкай вобласці). Бацька, Міхаіл Васільевіч Еўлашоўскі, са старажытнага збяднелага шляхецкага роду. Сваю першую адукацыю Фёдар Еўлашоўскі атрымаў дома, астатнія веды набыў шляхам самаадукацыі ў час службы пры двары магнатаў.
12 верасня 2020 г. — 290 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Міхала Сапегі (1730–1793), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча ВКЛ
Аляксандр Міхал Сапега нарадзіўся 12 верасня 1730 г. у г. Высокае Берасцейскага павета (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці). Старэйшы сын ваяводы Казіміра Лявона Сапегі, унук Міхаіла Казіміра, які падчас Паўночнай вайны быў саюзнікам Карла XII, але затым перайшоў на бок Пятра I і караля Аўгуста II.
2020 г. — 400 гадоў з дня нараджэння Вінцэнта Аляксандра Корвін-Гасеўскага (каля 1620–1662), дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага
Вінцэнт Аляксандр Корвін-Гасеўскі (Гансеўскі) нарадзіўся каля 1620 г. у Воўчыне Берасцейскага павета (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці). Прадстаўнік шляхецкага роду Корвін-Гасеўскіх герба «Слепаўрон». Вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі, потым у Рыме, Падуі і Вене.
2020 г. — 255 гадоў з дня нараджэння Тадэвуша Фадзея Віктарына Матушэвіча (каля 1765–1819), дзяржаўнага дзеяча ВКЛ, публіцыста, паэта, перакладчыка, тэатральнага крытыка
Тадэвуш Фадзей Віктарын Матушэвіч нарадзіўся каля 1765 г. у вёсцы Расна Берасцейскага павета (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці). Прадстаўнік шляхецкага роду Матушэвічаў герба «Лебедзь». Сын кашталяна берасцейскага Марціна Матушэвіча (1714–1773) і Ганны Неміровіч-Шчыт (каля 1730–1786). Вучыўся ў Калегіуме Станіслава Канарскага ў Варшаве.