18 сакавіка 2026 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Валерыя Пятровіча Расафонава (1951), трэнера-выкладчыка па лёгкай атлетыцы вышэйшай катэгорыі ДУCУ «Драгічынская ДЮСШ»
Валерый Пятровіч Расафонаў нарадзіўся 18 сакавіка 1951 г. у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці. Бацькі паходзілі з в. Стаўбун Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Бацька — Пётр Якаўлевіч Расафонаў — ваяваў на 2-м Беларускім фронце ў складзе 434-га стралковага палка 169-й стралковай Рагачоўскай Чырванасцяжнай дывізіі, узнагароджаны медалямі «За отвагу», «За взятие Кёнигсберга», «За взятие Берлина», «За победу над Германией».
2026 г. — 40 гадоў з часу ўтварэння Драгічынскага крухмальнага завода (1986)
Буйныя змяненні адбыліся ў Драгічынскім раёне ў гады 11-й пяцігодкі (1981–1985). Ішло далейшае ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы калгасаў і саўгасаў, расла вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама разгарнулася маштабная палітыка па будаўніцтве. На працягу 1980–1985 гг. было ўведзена больш за 250 новых аб'ектаў рознага прызначэння. Прамысловая структура раёна кожны год станавілася ўсё больш разгалінаванай.
15 студзеня 2025 г. — 85 гадоў з дня ўтварэння Драгічынскага раёна (1940), адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў Пінскай (з 1954 г. Брэсцкай) вобласці
15 студзеня 1940 г. выйшаў Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР «Аб стварэнні раёнаў у Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях Беларускай ССР». Гарадскі пасёлак Драгічын стаў цэнтрам створанага Драгічынскага раёна Пінскай вобласці.
29 студзеня 2024 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Сяргея Мікалаевіча Кузьміна (1954), паэта, краязнаўца
Сяргей Мікалаевіч Кузьмін нарадзіўся 29 студзеня 1954 г. у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці. У 1971 г. скончыў Драгічынскую СШ № 3. Працаваў слесарам на Драгічынскім трактарарамонтным заводзе. У 1972–1974 гг. праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай арміі на Паўночным Каўказе (Асеція і Дагестан).
4 лютага 2024 г. — 30 гадоў з дня нараджэння Ганны Аляксандраўны Малышчык (1994), лёгкаатлеткі, майстра спорту міжнароднага класа, удзельніцы Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра (2016)
Ганна Аляксандраўна Малышчык (у дзявоцтве Зінчук) нарадзілася 4 лютага 1994 г. у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці.Бацькі – Аляксандр Міхайлавіч і Іна Аляксандраўна Зінчук – родам з аддаленай вёскі Малінаўка Драгічынскага раёна, якая знаходзіцца за Дняпроўска-Бугскім каналам і дзе сёння засталося зусім няшмат жыхароў.
17 ліпеня 2024 г. –— 80 гадоў з дня вызвалення Драгічынскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1944)
Драгічынскі раён Брэсцкай вобласці быў акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі 25 чэрвеня 1941 г. За тры гады акупацыі на тэрыторыі раёна (тады былі Драгічынскі і Антопальскі раёны, аб’яднаны ў 1959 г.) было спалена 58 вёсак (2086 жылых дамоў), знішчана 6 тысяч мірных жыхароў, 1770 вывезена ў фашысцкае рабства ў Германію. Страшна ўявіць якіх яшчэ маштабаў магла б дасягнуць трагедыя генацыду, не здарся доўгачаканага вызвалення Драгічыншчыны падчас аперацыі «Баграціён».
2024 г. — 60 гадоў з часу заснавання філіала «Аўтамабільны парк № 15 г. Драгічына» ААТ «Брэстаблаўтатранс» (1964)
Сваю гісторыю аўтамабільны парк № 15 г. Драгічына Брэсцкай вобласці адлічвае з 1964 г., калі ў складзе філіяла Кобрынскай аўтабазы была арганізавана Драгічынская аўтабаза № 5. Яе першым кіраўніком з’яўляўся Аляксандр Лукіч Гац.
На аўтабазу № 5 ускладаліся абавязкі па забеспячэнні горада і раёна аўтамабільнымі перавозкамі грузаў і пасажыраў. У той час вытворчыя і адміністрацыйныя памяшканні новаўтворанага аўтатранспартнага прадпрыемства размясціліся ў будынках па вул. Кастрычніцкай, 57. У аўтагаспадарцы налічвалася 79 грузавых аўтамабіляў і 11 аўтобусаў з рабочым персаналам 248 чалавек. Аўтагаспадарка мела такія аўтамашыны, як ГАЗ-51, ЗІЛ-164, КАЗ-608.
6 лютага 2022 г. – 35 гадоў з дня стварэння Драгічынскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў (1987)
Гісторыя ветэранскай арганізацыі ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці пачалася 6 лютага 1987 г., калі ў сувязі з прапановай ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, інвалідаў, вязняў фашысцкіх канцлагераў, сем’яў загінуўшых воінаў і партызан на раённай устаноўчай канферэнцыі быў створаны аб’яднаны Савет ветэранаў.
22 лютага 2021 г. — 75 гадоў з дня стварэння Драгічынскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ (1946)
У 1921–1948 гг. існаваў «Асаавіяхім» (таварыства садзейнічання абароне, авіяцыі і хімічнаму будаўніцтву), потым яго раздзялілі на асобныя таварыствы. У першыя пасляваенныя гады структуры абароннага таварыства прыступілі да ваеннага навучання насельніцтва, падрыхтоўкі рэзерваў для Узброеных Сіл. У буйных гарадах ствараліся аўтамабільныя школы, у райцэнтрах — іх падраздзяленні.
30 лістапада 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Льва Антонавіча Дубовіка (1940–2016), дзяржаўнага дзеяча, заслужанага энергетыка Беларусі
Леў Антонавіч Дубовік нарадзіўся 30 лістапада 1940 г. у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці. У 1962 г. скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, атрымаў прафесію інжынера-электрыка. Працаваў на інжынерных і кіруючых пасадах ва ўпраўленнях энергетыкі Магілёўскай і Брэсцкай абласцей.