Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Кобрын

Гісторыя стварэння і станаўлення ААТ «Кобрын-аграмаш» бярэ свой пачатак з 1940 г. За гады свайго існавання прадпрыемства прайшло шлях ад маленькай машынна-трактарнай станцыі да сучаснага завода з высокім узроўнем механізацыі тэхналагічных працэсаў. У лютым 1940 г. у в. Андронава Кобрынскага раёна была створана Кобрынская машынна-трактарная станцыя (пастанова СНК СССР і ЦК УКП(б) ад 21.01.1940).

Мікалай Іванавіч Карніевіч нарадзіўся 28 снежня 1941 г. у в. Будзішча Гомельскай вобласці. Гэта былі гады ваеннага ліхалецця. Свайго бацьку ён ніколі не бачыў: Іван Васільевіч Карніевіч у першыя дні вайны пайшоў на фронт, дзе загінуў. Калі немцы спалілі вёску, Ганна Яўсееўна з маленькім сынам перабралася жыць у зямлянку.

Андрэй Міхайлавіч Гольцман нарадзіўся 12 лістапада 1970 г. у г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў сярэдняй школе № 5 г. Кобрына. Сваю працоўную дзейнасць пачаў ў 1988 г. мулярам перасовачнай механізаванай калоны № 44 г. Кобрына. Затым служыў у Савецкай арміі.

Гісторыя Дзяржаўтаінспекцыі — гэта слаўны шлях, поўны гераічных будняў. У 1935 г. аўтамабільны аддзел Цэнтральнага Упраўлення дарог і транспарту пры Саўнаркоме СССР быў перайменаваны ў Дзяржаўтаінспекцыію. З мэтай пашырэння функцый ДАІ, перш за ўсё ў забеспячэнні дарожнага руху, пастановай Саўнаркома СССР ад 3 сакавіка 1936 г. яна была ўключана ў састаў Галоўнага Упраўлення рабоча-сялянскай міліцыі НКУС СССР, а 3 чэрвеня было зацверджана Палажэнне аб Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі. Менавіта гэтую дату і прынята лічыць днём утварэння ДАІ, так як яе задачы таго часу вызначалі асноўныя напрамкі дзейнасці цяперашняй Дзяржаўтаінспекцыі.

Аляксандр Аляксандравіч Волчак нарадзіўся 17 мая 1955 г. у в. Сачковічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям'і служачых. У 1972 г. закончыў СШ № 5 г. Кобрына. З 1972 г. па 1973 г. працаваў слесарам на Кобрынскім ільнозаводзе.

Келясцін Іванавіч Брэн нарадзіўся 7 красавіка 1800 г. на Брэстчыне ў сям’і чыншавых дзяржаўных сялян. У розных крыніцах годам яго нараджэння называюцца таксама 1799 г. ці 1802 г. Закончыў Брэсцкае шасцікласнае вучылішча, дзе пасля два гады працаваў выхавацелем. У канцы 1820-х гг. вучыўся і працаваў пісьмаводам у Жыровіцкай духоўнай грэка-ўніяцкай семінарыі, якую закончыў у 1831 г.

Людміла Мікалаеўна Амельянюк нарадзілася 16 верасня 1950 г. у в. Стрыгава Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці, куды яе бацькі пасля заканчэння педінстытута па размеркаванні прыехалі на працу. Бацька Мікалай Кірылавіч працаваў настаўнікам матэматыкі і фізікі. Маці Ніна Андрэеўна — настаўніца рускай мовы і літаратуры, была кіраўніком харавога калектыву калгаса Дзімітрава, у 1951 г. узнагароджана граматай за творчыя дасягненні і актыўны ўдзел у развіцці мастацкай самадзейнасці.

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 2 г. Кобрына» — адна са старэйшых навучальных устаноў Кобрыншчыны. Падмурак будучай школы быў закладзены ў 1926 г., аднак летапіс навучальнай установы вядзецца з 1935 г., калі быў уведзены ў эксплуатацыю асноўны корпус. Гэта была агульнаадукацыйная сямігадовая польская школа імя Пілсудскага для заможных гараджан.

У кнізе «Памяць. Кобрынскі раён» у раздзеле кароткай ілюстраванай храналогіі 1540 г. адзначаны як час пракладання па тэрыторыі Кобрынскага раёна канала каралевы Боны — першага вядомага на Беларусі меліярацыйнага аб’екта.

Сваю гісторыю інспекцыя па справах непаўналетніх (ІСН) бярэ з часоў грамадзянскай вайны. Пасля яе заканчэння ў краіне была распаўсюджана такая з'ява, як дзіцячая бездагляднасць, павялічылася колькасць злачынстваў, учыненых непаўналетнімі. Барацьба з бездагляднасцю і правапарушэннямі непаўналетніх пачала разглядацца як частка адзінай справы аховы дзяцінства. Для вырашэння гэтай задачы паўсюдна ствараліся дзіцячыя сацыяльныя інспекцыі, якія ў той час знаходзіліся ў падпарадкаванні Народнага камісарыята сацыяльнага забеспячэння. І толькі ў ліпені 1929 г. абавязкі па папярэджанні правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца дзецьмі, была ўскладзена на міліцыю. У сувязі з гэтым узнікла неабходнасць стварэння ў краіне спецыялізаваных падраздзяленняў міліцыі, якія павінны былі змагацца з дзіцячай бездагляднасцю і правапарушэннямі.

Старонка 1 з 13