24 верасня 2026 г. — 30 гадоў з часу ўтварэння СВК «Асавецкі» ў аг. Осаўцы Драгічынскага раёна (1996), адной з перадавых гаспадарак Брэсцкай вобласці
У першае пасляваеннае пяцігоддзе ў Драгічынскім раёне разгарнулася буйнамаштабная палітыка па аднаўленні ўсіх сфер жыцця. У 1949 г. вёска Осаўцы (Восаўцы) стала цэнтрам калектыўнай гаспадаркі — арцелі «Ленінскі шлях». У наступныя гады калгас значна пашырыўся за кошт уваходжання ў яго склад тэрыторый суседніх вёсак. Узбуйнены калгас атрымаў назву ў гонар ХХ з’езда КПСС, які адбыўся ў 1956 г.
15 кастрычніка 2026 г. — 60 гадоў з дня заснавання прадпрыемства «Перасовачная механізаваная калона №8» (Маларыта; 1966)
Для маладога пакалення сёння цяжка ўявіць, як выглядаў Маларыцкі раён паўстагоддзя таму. Больш за 60% зямель раёна былі пераўвільготненыя, сенажаці адрозніваліся нізкай прадуктыўнасцю, аб сеяных травах не мелі паняцця. Людзі ведалі: тут схаваныя запасы торфу, і калі асушыць балоты, яны прынясуць урадлівасць. Сёння замест непраходных балот, качкаватых паш і цераспалосіц раскінуліся дагледжаныя палі. Зніклі гнілыя багны і закінутыя пусткі — гэта стала магчымым дзякуючы маштабнай меліярацыі.
8 ліпеня 2026 г. — 35 гадоў з часу ўтварэння ААТ «Рыбгас Днепрабугскі» ў в. Навасёлкі Драгічынскага раёна (1991)
Пэўныя набыткі былі атрыманы ў Драгічынскім раёне ў 12-й пяцігодцы (1986–1990). У 1986 г. раён выходзіў пераможцам у рэспубліканскім сацыялістычным спаборніцтве за лепшыя вынікі вытворча-эканамічнай дзейнасці ў выкананні заданняў Харчовай праграмы СССР. За дасягненне найвышэйшых вынікаў ва Усесаюзным сацыялістычным спаборніцтве, за паспяховае правядзенне зімоўкі жывёлы, павелічэнне вытворчасці і закупак прадуктаў жывёлагадоўлі ў зімовы перыяд 1987–1988 гг. раён быў узнагароджаны Ганаровай граматай ЦК КПСС, Савета Miністраў СССР, ВЦСПС і ЦК ВЛКСМ.
2026 г. — 55 гадоў з часу ўтварэння Дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 32 (ДБУ-32) г. Драгічына (1971)
Буйныя змяненні адбыліся ў Драгічынскім раёне ў гады 9-й пяцігодкі (1971–1975). Ішло далейшае ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы калгасаў і саўгасаў, расла вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама развівалася дарожнае будаўніцтва.
2025 г. — 80 гадоў з пачатку ўтварэння камунальнай гаспадаркі ДУВП «Івацэвіцкая ЖКГ» (1945)
Пачаткам дзейнасці камунальнай службы Івацэвіцкага раёна варта лічыць 1945 г., калі было створана камунальная гаспадарка г. Івацэвічы Косаўскага (з 1947 г. Івацэвіцкага) раёна. 26 кастрычніка 1956 г. створаны Івацэвіцкі аддзел камунальнай гаспадаркі з наступным пераўтварэннем у лютым 1963 г. у жыллёва-камунальную кантору.
2025 г. — 75 гадоў з часу ўтварэння ААТ «АграНіва» Камянецкага раёна (1950)
Гісторыя адкрытага акцыянернага таварыства «АграНіва» Камянецкага раёна пачалася ў 1950 г., калі асабістыя сялянскія гаспадаркі аб'ядналіся ў калгас імя Ф. Э. Дзяржынскага. Першым старшынёй быў Ф. М. Гупянюк.
1 чэрвеня 2025 г. — 60 гадоў з часу стварэння Адкрытага акцыянернага таварыства «Кобрынскі сельскі будаўнічы камбінат» (1965)
Адкрытае акцыянернае таварыства «Кобрынскі сельскі будаўнічы камбінат» — адно са старэйшых будаўнічых прадпрыемстваў раёна. Сваю працоўную біяграфію пачало з 1 чэрвеня 1965 г. як Кобрынскі завод жалезабетонных вырабаў (загад па Брэсцкім Аблміжкалгасбуду № 137 ад 10.06.1965 г.).
11 лютага 2025 г. — 85 гадоў з часу заснавання ААТ «САЛЕА-Кобрын» (Кобрын; 1940), прадпрыемства гідраўлічнага машынабудавання
Нараджэнне Кобрынскага рамонтнага завода звязана з уз’яднаннем Заходняй Беларусі з БССР. На былых памешчыцкіх землях заходніх абласцей пачалі стварацца саўгасы і калгасы. На палях з’явілася тэхніка, і для забеспячэння яе бесперабойнай работы патрэбна была рамонтная база. У верасні 1939 г. ЦК ВКП(б) і СНК СССР прынялі рашэнне аб будаўніцтве ў вызваленых абласцях рамонтных прадпрыемстваў.
2024 г. –—85 гадоў з часу заснавання рачнога порта Пінск (1939), філіяла Рэспубліканскага транспартнага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускае рачное параходства»
Адзін са старажытных гарадоў Беларусі Пінск знаходзіўся на знакамітым шляху «из варяг в греки». Размешчаны на рацэ Піна, якая паблізу ўпадае ў раку Прыпяць — галоўную артэрыю Беларускага Палесся — меў сваю прыстань здаўна. Дзякуючы воднаму транспарту жыццё ў горадзе кіпела.
5 жніўня 2024 г. — 80 гадоў з часу стварэння камунальнага ўнітарнага шматгаліновага вытворчага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі «Кобрынская ЖКГ» (1944)
Пасля вызвалення г. Кобрына Брэсцкай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў стаялі задачы аднаўлення народнай гаспадаркі. У Кобрыне былі разбураны і прыведзены ў непрыдатнасць трэцяя частка жылога фонду, прамысловыя прадпрыемствы, будынкі паштова-тэлеграфнай сувязі, электрастанцыя, чыгунка, вакзал і масты. Усё гэта трэба было аднавіць.