Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Пісьменнікі

Сяргей Уладзіміравіч Талкачоў нарадзіўся 26 сакавіка 1940 г. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў г. Пінску. Пасля службы ў Савецкай арміі жыў у Расіі, працаваў ў рэдакцыях розных перыядычных выданняў у г. Бранску і Башкірыі. Пасля растання з жонкай у 1980 г. вярнуўся ў родны Пінск.

Віктар Канстанцінавіч Гардзей нарадзіўся 19 жніўня 1946 г. у в. Малыя Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Круговіцкай сярэдняй школы (1964) працаваў у мясцовым калгасе «Сцяг Леніна», з 1965 па 1982 гг. — у ляхавіцкай і ганцавіцкай раённых газетах. Завочна скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1984).

Эліза Ажэшка (Паўлоўская) нарадзілася 6 чэрвеня 1841 г. у багатай шляхецкай сям’і Бенядыкта Паўлоўскага, якія пражывалі ў в. Мількаўшчына, каля Гродна. У 1853 г. Элізу аддалі на выхаванне ў манастырскі пансіён у Варшаве, у якім яна прабыла пяць гадоў (1852–1857). Выхаванне там вялося зыходзячы з традыцыйнага погляду на ролю жанчыны ў высакародным грамадстве: шмат часу адводзілася на засваенне свецкіх манер, гульні на фартэпіяна і ўдасканаленне французскай мовы.

Міхаіл Міхайлавіч Рудкоўскі нарадзіўся 17 красавіка 1936 г. у в. Востраў Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Яго бацькі  былі простымі сялянамі. Адразу пасля вызвалення краю ад нямецка-фашысцкай захопнікаў (1944) пайшоў у школу, вучыўся вельмі добра. Спробу складаць вершы зрабіў у чацвёртым класе. Некалькі вершаў былі надрукаваны на старонках газеты «Піянер Беларусі».

У сярэдзіне 1960-х імя Валянціны Коўтун увайшло ў свет беларускай літаратуры, стала адметным для ўсіх дзякуючы трапяткой мове, светлай лірыцы, душэўнай глыбіні, багатаму драматызму і неймаверна цікавым, смелым вобразам. Яе пяру належаць дзясяткі выданняў: ад зборнікаў паэзіі, раманаў, апавяданняў да літаратуразнаўчых прац.

Святаслаў Рыгоравіч Кажадуб нарадзіўся 17 студзеня 1936 г. у г. Нароўля Палескай (цяпер Гомельскай) вобласці. У сям’і было чацвёра дзяцей. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў сям’і засталося трое хлопчыкаў: Уладзік і блізняты Святаслаў і Міколка, бо старэйшая сястра Галя з сяброўкай паехалі ў Ленінград на працу і лёс яе быў невядомы.

Кадзя Маладоўская нарадзілася 10 мая 1894 г. у мястэчку Бяроза-Картузская Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер г. Бяроза Брэсцкай вобласці). Бацька, Ісаак Маладоўскі, быў равінам, выкладаў у яўрэйскай школе для хлопчыкаў, маці валодала галантарэйнай лаўкай. У сям’і было чацвёра дзяцей. Кадзя атрымала добрую дамашнюю адукацыю на іўрыце, вучылася ў хедары і рускай гімназіі.

Іван Іванавіч Арлоў нарадзіўся 7 студзеня 1960 г. у г. Брэсце. У пяць гадоў навучыўся чытаць, палюбіў кнігі і мастацкую літаратуру. Закончыў СШ № 3 г. Брэста, факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1989). Працаваў, служыў у Савецкай арміі, быў барабаншчыкам у рок-групе. Працуе аглядальнікам па пытаннях права ў рэдакцыі рэгіянальнай газеты «Вечерний Брест».

Рускі савецкі пісьменнік, драматург, сцэнарыст Барыс Львовіч Васільеў нарадзіўся 21 мая 1924 г. у Смаленску ў сям’і афіцэра. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны Барыс Васільеў дабравольцам пайшоў на фронт у складзе знішчальнага камсамольскага батальёна. Затым служыў у 8-м гвардзейскім паветрана-дэсантным палку 3-й гвардзейскай паветна-дэсантнай дывізіі. У сакавіку 1943 г. быў паранены пад Вязьмай. Пасля шпіталя накіраваны на вучобу ў Ваенную акадэмію бранятанкавых і механізіраваных войск імя І. В. Сталіна, закончыў інжынерны факультэт (1946), служыў на выпрабаванні новых танкаў на Урале. Звольнены ў запас ў 1954 г. у званні капітан-інжынера

Марыя Радзевіч (Радзевічуўна) – польская пісьменніца і навелістка, аўтар больш за 30 аповесцей і навел, прысвечаных жыццю палескай шляхты і сялянства, прыродзе і побыту простых людзей, а таксама настальгічнаму патрыятызму, ідэалізацыі патрыярхальнага мінулага. Большую частку жыцця (з 1881 г па 1939 г.) М. Радзевіч правяла ў маёнтку Грушава Кобрынскага павета, дзе пісала свае творы, якія друкаваліся ў Варшаве. На Кобрыншчыне знаходзяцца магiлы самых родных Марыi людзей: дзядулi, бабулi, бацькоў, дзядзькi, сястры. Таму мы смела можам лічыць яе сваёй зямлячкай.

Старонка 1 з 19