1 кастрычніка 2024 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Анатоля Савельевіча Туркова (1949), мастака, майстра разьбы па дрэве, Ганаровага грамадзяніна Камянецкага раёна
Анатоль Савельевіч Туркоў нарадзіўся 1 кастрычніка 1949 г. у г. Камянцы Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сям’і. Бацькі Савелій Мяркулавіч і Надзея Мікалаеўна адправілі яго вучыцца ў Высокаўскую школу-інтэрнат, дзе ён пачаў маляваць. У старэйшых класах Анатоль вучыўся ў СШ № 1 г. Камянца і адначасова займаўся малюнкам, жывапісам і лінагравюрай у студыі выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам заслужанага настаўніка БССР Дзмітрыя Раманавіча Дошчыка.
20 красавіка 2024 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Чыквіна (1959), мастака, разьбяра па дрэве, народнага майстра Рэспублікі Беларусь
Уладзімір Мікалаевіч Чыквін нарадзіўся 20 красавіка 1959 г. у г. Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Дзмітровіцкай сярэдняй школе. Пушчанская зямля з яе прыгожымі краявідамі, на якой прайшло дзяцінства Уладзіміра, не магла не крануць душу хлапчука. Марыў стаць лесніком, але выбраў рамяство разьбяра па дрэве.
6 мая 2023 г. 0151 75 гадоў з дня нараджэння Юрыя Фёдаравіча Чэрнева (1948), мастака, майстра разьбы па дрэве
Юрый Фёдаравіч Чэрнеў нарадзіўся 6 мая 1948 г. у г. Брэсце. У дзяцінстве з сябрамі прыходзіў у Брэсцкую крэпасць, лазіў па руінах. З васьмі гадоў наведваў гурток выяўленчага мастацтва ў Доме піянераў. Кіраўніком гуртка быў выдатны мастак і педагог Міхаіл Сяргеевіч Талмачоў.
8 мая 2022 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Тарасюка (1932–2015), народнага майстра Беларусі, лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва
Мікалай Васільевіч Тарасюк нарадзіўся 8 мая 1932 г. у в. Стойлы Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў чатыры класы Галасяцінскай пачатковай школы. З малых гадоў Мікола пачаў працаваць на гаспадарцы. У дзевяць гадоў ён разам з бацькам хадзіў за плугам, у дванаццаць – ужо самастойна абрабляў зямлю. У 1951 г., калі ў Стойлах і суседніх вёсках ствараўся калгас, ён быў ужо сталым сялянскім гаспадаром, усё астатняе жыццё працаваў у калгасе.
10 верасня 2020 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Віктара Фёдаравіча Малажавага (1955), мастака, разьбяра па дрэве
Віктар Фёдаравіч Малажавы нарадзіўся 10 верасня 1955 г. у г. Камянцы Брэсцкай вобласці. Яшчэ вучнем пачатковай школы ён намаляваў Камянецкую вежу, работа атрымала першую прэмію на Усесаюзнай выстаўцы дзіцячага малюнка ў Маскве. Для хлопчыка гэта была першая буйная ўзнагарода за ўменне адлюстраваць мастацкімі сродкамі сваю любоў да малой радзімы і якая вызначыла яго далейшы лёс.
23 кастрычніка 2017 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Івана Піліпавіча Супрунчыка (1942), народнага майстра Беларусі, разьбяра па дрэве, мастака, этнографа
Іван Піліпавіч Супрунчык нарадзіўся 23 кастрычніка 1942 года ў вёсцы Цераблічы Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У Піліпа Фядотавіча (1910–1944) і Аксінні Сцяпанаўны Супрунчык (1913–2000) ён быў чацвёртым. Бацька загінуў на фронце ў час вызвалення Польшчы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.