Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: генералы

 

Валерый Паўлавіч Вакульчык нарадзіўся 19 чэрвеня 1964 г. у в. Радастава Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька Павел Дзянісавіч Вакульчык у 1971–1986 гг. працаваў старшынёй калгаса «Чырвоны партызан». Маці Марыя Аляксееўна – настаўніца рускай мовы і літаратуры, дырэктар школы ў в. Ліпнікі. Валерый быў старэйшым з траіх дзяцей у сям’і.

Валерый Вакульчык закончыў Радастаўскую сярэднюю школу, паступіў у Харкаўскае гвардзейскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча, якое закончыў у 1985 г. У 1985–1991 гг. праходзіў ваенную службу ва Узброеных Сілах СССР.

Аляксей Васільевіч Грышкоўскі нарадзіўся 10 мая І904 г. у в. Мярніца Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Сям’я складалася з сямі чалавек, мела невялікі надзел зямлі.У 1915 г. Аляксей скончыў чатырохкласную сельскую школу ў суседняй в. Мацы. Вельмі любіў чытаць і да 11 гадоў перачытаў усе кнігі, якія былі ў мясцовай хаце-чытальні.

Васіль Сцяпанавіч Папоў нарадзіўся 8 студзеня 1894 г. у станіцы Праабражэнская Хапёрскай акругі (цяпер г. п. Кіквідзе Валгаградскай вобласці) у сям’і данскога казака. Закончыў настаўніцкую семінарыю. У 1916 г. прызваны ў Рускую імператарскую армію, закончыў школу прапаршчыкаў. Камандаваў узводам у Данскім казачым палку, ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце Першай сусветнай вайны.

Уладзімір Аляксандравіч Барысаў нарадзіўся 14 кастрычніка 1903 г. у в. Такавая Яраслаўскай губерні (цяпер Барысаглебскага раёна Яраслаўскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў царкоўна-прыходскую школу. У 13 гадоў бацькі адправілі хлопчыка ў Петраград на прыслужванне ў гастранамічную краму. У 1918 г. ён вярнуўся ў роднае сяло.

Аляксандр Андрэевіч Вахрушаў нарадзіўся 12 лістапада 1903 г. у в. Аўсяннікава Харынскай воласці Тоцемскага павета Валагодскай губерні (цяпер Валагодскай вобласці) у сялянскай сям’і. У хуткім часе сям’я пераехала ў г. Волагду. У 1916 г. Аляксандр скончыў чатырохкласную школу. Працаваў качагарам і матросам на параходзе, на паліўным складзе станцыі Волагда.

Пётр Лукіч Рудчук нарадзіўся 15 мая 1893 г. у вёсцы Бардзёўка Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. У юнацкім узросце Пётр разам з вясковымі равеснікамі парабкаваў улетку ў маёнтку графіні Патоцкай, а зімой бегаў за некалькі кіламетраў у прыходскую школу ў Высока-Літоўск.

Андрэй Цімафеевіч Макараў нарадзіўся 14 кастрычніка 1912 г. у в. Хвалінская Лёкшмозерскай воласці Аланецкай губерні (цяпер сяло Арлова Каргапольскага раёна Архангельскай вобласці) у сям’і селяніна. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Пасля школы быў на камсамольскай рабоце: кіраваў аддзелам прапаганды і агітацыі райкама камсамола ў г. Каргопалі, з’яўляўся сакратаром райкама камсамола ў г. Няндома.

Аляксандр Іванавіч Бацкалевіч нарадзіўся 13 красавіка 1897 г. у мястэчку Ліпск Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. З трынаццаці гадоў служыў у пана Патоцкага ў Рэпіхаве, дзе парабкаваў і яго бацька. Голад, нястача, знявагі, прыгнёт багацееў і чыноўнікаў, жорсткасць казарменных парадкаў ў царскай арміі — усё гэта давялося паспрабаваць хлопцу ў поўнай меры.

Эдуард Балеслававіч Нордман нарадзіўся 25 лютага 1922 г. у г. Рэчыцы Гомельскай губерні (цяпер Гомельскай вобласці). Пасля смерці бацькі, камандзіра Чырвонай арміі,у 1930 г. выхоўваўся ў дзіцячым доме, затым у сямі калгасніка. З 1937 г. вучыўся ў тэхнікуме, з 1939 г. – старшы піянерважаты ў школе.

Валерый Паўлавіч Асташонак нарадзіўся 15 студзеня 1922 г. у в. Слабада Сіроцінскага (з 1961 г. Шумілінскага) раёна Віцебскай вобласці. У школе яму найлепш давалася гісторыя, збіраўся ў 1941 г. паступаць на гістфак педагагічнага інстытута, але перашкодзіла вайна.

Старонка 1 з 3