12 ліпеня 2018 г. — 125 гадоў з дня нараджэння Паўла Мартынавіча Гулава (1893–1972), удзельніка Кастрычнiцкай рэвалюцыі і Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грамадзяніна г. Брэста
Павел Мартынавіч Гулаў нарадзіўся 12 ліпеня 1893 г. у вёсцы Жураўлёва Рузскага павета Маскоўскай губерні (цяпер Рузскага раёна Маскоўскай вобласці) у сям’і беднага селяніна. З трынаццаці гадоў працаваў вучнем у кравецкай майстэрні ў Пецярбургу. З 1912 г. удзельнічаў у рэвалюцыйным руху.
2 ліпеня 2018 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Паўлавіча Клімца (1938–2007), гісторыка, Ганаровага краязнаўца Беларусі (1988)
Міхаіл Паўлавіч Клімец нарадзіўся 2 ліпеня 1938 г. у вёсцы Роўбіцк Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Павел Антонавіч Клімец (1906–1953), па прафесіі сталяр, член КПЗБ з 1927 г., палітвязень польскай турмы; маці — Алена Адамаўна (Барысевіч). Пасля верасня 1939 г. бацька актыўна ўключыўся ў будаўніцтва новага жыцця.
28 снежня 2018 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Емяльянавіча Екельчыка (1928–1976), спецыяліста ў галіне вытворчасці вылічальнай тэхнікі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1970)
Міхаіл Емяльянавіч Екельчык нарадзіўся 28 снежня 1928 г. у Мінску. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны разам з сям’ёй эвакуіраваны ў Варонежскую вобласць, затым — у г. Фергану. У 1942 г. пераехаў на станцыю Прывольную Саратаўскай вобласці. У час эвакуацыі размінуўся з бацькамі, ваенныя гады правёў у дзіцячых дамах. Выхаванне ў дзіцячым доме садзейнічала фарміраванню цэльнай і цвёрдай асобы, якая паважае людзей і ўмее сябраваць.
2018 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Фёдара Іванавіча Лысюка (1908–1944), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
Фёдар Іванавіч Лысюк нарадзіўся ў 1908 г. у вёсцы Ямна Косіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Тэльмінскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Працаваў на зямлі ў роднай вёсцы над ракой Мухавец.
4 снежня 2018 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Фролавіча Лазаненкі (1923–2013), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1943)
Канстанцін Фролавіч Лазаненка нарадзіўся 4 снежня 1923 г. у вёсцы Сцяпанава Духаўшчынскага раёна Смаленскай вобласці. У 1930 г. сям’я пераехала ў г. Ярцава Смаленскай вобласці, бацькі працавалі на прадзільна-ткацкай фабрыцы. У 1940 г. скончыў 8 класаў СШ № 6 г. Ярцава. Працаваў токарам на механічным заводзе.
12 ліпеня 2018 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Івана Дзмітрыевіча Філіпука (1908–1944), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, сакратара Жабінкаўскага падпольнага райкама КПЗБ, сувязнога партызанскіх атрадаў
Іван Дзмітрыевіч Філіпук нарадзіўся 12 ліпеня 1908 г. у вёсцы ШчэглікіКобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Ленінскага сельсавета Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Сямнаццацігадовым юнаком Іван Філіпук стаў на шлях барацьбы за вызваленне народа Заходняй Беларусі ад нацыянальнага і сацыяльнага прыгнёту. Малады рэвалюцыянер вёў сярод насельніцтва агітацыю за звяржэнне антынароднага ладу, расклейваў лістоўкі, якія заклікалі да барацьбы супраць дзеючага рэжыму, арганізоўваў тайныя сходкі, маёўкі.
3 снежня 2018 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Аляксея Мікалаевіча Кулажанкі (1923–2010), партыйнага і гаспадарчага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
Аляксей Мікалаевіч Кулажанка нарадзіўся 3 снежня 1923 г. у вёсцы Белабярэжская Рудня Рэчыцкага павета Гомельскай губерні (цяпер Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў Мазырскае педагагічнае вучылішча, але працаваць настаўнікам не давялося — пачалася Вялікая Айчынная вайна.
23 верасня 2018 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Нікандра Іванавіча Сакалова (1923–2018), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
Нікандр Іванавіч Сакалоў нарадзіўся 23 верасня 1923 г. у сяле Знаменскае Васкрасенскага раёна Ніжагародскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Іван Іванавіч Сакалоў, удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, узнагароджаны знакам «За мужество». Маці, Кацярына Іванаўна, нарадзіла і выхавала шасцёра дзяцей, узнагароджана «Медалью материнства».
22 студзеня 2018 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Івана Пятровіча Барсукова (1948–2001), ваеннага дзеяча, Героя Савецкага Саюза (1983)
Іван Пятровіч Барсукоў нарадзіўся 22 студзеня 1948 г. у сяле Казгулак Туркменскага раёна Стаўрапольскага края РСФСР у сялянскай сям’і. Бацька Пётр Кірылавіч ваяваў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, працаваў у калгасе, выхоўваў у сыне патрыятызм, справядлівасць, адвагу, настойлівасць, любоў да працы. Іван Барсукоў закончыў Казгулакскую сярэднюю школу, працаваў у калгасе.