Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Пісьменнікі

Анатоль Мікалаевіч Казловіч нарадзіўся 16 верасня 1946 года ў вёсцы Горск Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Горскай пачатковай школе, у Падкраіцкай сямігодцы, у 1964 годзе скончыў Малецкую сярэднюю школу. Працаваў памочнікам экскаватаршчыка ў Сігневіцкім будаўніча-мантажным упраўленні меліярацыі, фотакарэспандэнтам Бярозаўскай раённай газеты «Маяк камунізма».

Венанцы Вікенцьевіч Бутрым нарадзіўся 9 верасня 1936 года ў горадзе Баранавічы Навагрудскага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці). Пасля заканчэння школы пайшоў у ПТВ, працаваў электрыкам. У 1965 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча па спецыяльнасці настаўнік чарчэння і малявання. Падчас вучобы працаваў настаўнікам чарчэння і малявання ў СШ № 9 г. Мінска. Па заканчэнні вучобы (1960) вярнуўся ў родны горад і два гады працаваў настаўнікам СШ № 1.

Аляксандр Канстанцінавіч Касконарадзіўся 10 снежня 1951 года ў вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёнаБрэсцкай вобласці ў мнагадзетнай сям’і.Бацька, Канстанцін Рыгоравіч, лічыўся сярод вяскоўцаў майстрам на ўсе рукі. Маці, КсеніяВасільеўна, працавала ў мясцовым калгасе трактарысткай.

Рышард Капусцiнскi нарадзiўся 4 сакавiка 1932 года ў г. Пiнску Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці). Яго бацькi Марыя Бабко i Юзаф Капусцiнскi былi настаўнiкамi польскай пачатковай школы.

Пасля 1940 года сям’я Капусцiнскiх жыла ў Польшчы. Пiсаць Рышард Капусцiнскi пачаў рана: у 17 год апублiкаваў у газеце «SztandarMłodych»свой першы допiс. Па адукацыi гiсторык (закончыў Варшаўскі ўніверсітэт), па роду заняткаў — журналiст. Упершыню паехаў за мяжу — у Iндыю ў 1956 годзе. Для журналiсцкiх вандровак Р. Капусцiнскi выбiраў пераважна дзяржавы «трэцяга свету». Яго артыкулы з Конга, Анголы, Эфiопii i iншых краiн прынеслi польскаму журналiсту заслужанае званне «кароль рэпартажу».

Юзаф Iгнацы Крашэўскi нарадзiўся 28 лiпеня 1812 года ў Варшаве ў сям’i пружанскага харунжага Яна Крашэўскага. З’явiўся на свет не ў спакойным дамашнiм гняздзе ў в. Доўгае Пружанскага павета (цяпер Пружанскі раён Брэсцкай вобласці), а ў дарозе, у гатэлi. У той час як Зофя Крашэўская рыхтавалася стаць мацi, армiя Напалеона збiрала сiлы для паходу на Расiю. У сувязi з гэтым, каб пазбавiць жонку ад небяспекi блiзкай вайны, Ян Крашэўскi перавёз яе ў Раманаў Уладаўскага павета да бацькоў, а на пачатку лiпеня рожанiцу адправiлi ў Варшаву як найбольш бяспечнае месца. Восенню Зофя з першынцам вярнулася ў Раманаў.

Фёдар Мікалаевіч Глінка нарадзіўся 8 чэрвеня 1786 года ў сяле Сутокі Духоўшчынскага павета Смаленскай губерні ў небагатай дваранскай сям’і. У 1803 годзе скончыў Пецярбургскі кадэцкі корпус, быў выпушчаны прапаршчыкам у Апшэронскі пяхотны полк.

Францішак Марыян Віславух (Выславух) нарадзіўся 24 верасня 1896 года ў вёсцы Пярковічы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці) у заможнай польскай сям’і. Шляхецкі род Віславухаў вядомы з пачатку ХVІ ст. Бацька, Антоній Віславух (1864–1940), быў гісторыкам, бібліяфілам, настаўнікам Брэсцкай гімназіі. У сям’і было дзевяць дзяцей.

Лідзія Аляксееўна Абухава нарадзілася 17 жніўня 1922 года ў г. Кутаiсi (Грузiя) у сям’і рускіх акцёраў. Пасля смерці бацькі была ўдачораная айчымам, афіцэрам-пагранічнікам. З-за пастаянных пераездаў сям’і вучылася ў розных школах. Жыла на Каўказе, Украіне, у Сярэдняй Азіі, Паволжы і Беларусі (Рэчыца, Жлобін, Мінск, Віцебск).

Васіль Фёдаравіч Праскураў нарадзіўся 25 жніўня 1926 года ў вёсцы Нягоціна Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Фёдар Карпавіч, працаваў лесніком, маці, Санклета Максімаўна, хадзіла ў наймы, бо сваёй зямлі бацькі не мелі. У 1929 годзе бацькі ўступілі ў калгас. У сям’і было пяцёра дзяцей, Васіль самы меншы, адзіны сын.

Старонка 4 з 11