Спадчына
2 студзеня 2018 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Аляксея Ільіча Белага (1953), паэта
Аляксей Ільіч Белы нарадзіўся 2 студзеня 1953 года ў вёсцы Міхнавічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласцi. У роднай вёсцы атрымаў пачатковую адукацыю, а затым вучыўся ў Івацэвічах — у сярэднiх школах № 1 і № 2.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Белы Аляксей Ільіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Івацэвіцкі раён, Міхнавічы, Баранавічы
- Прадметы Паэты
- Установы
8 студзеня 2018 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Рыгоравіча Мулярчыка (1943), вучонага-радыёфізіка, заслужанага работніка адукацыі Беларусі (1996)
Сцяпан Рыгоравіч Мулярчык нарадзіўся 8 студзеня 1943 года ў вёсцы Азярцо Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласцi. У 1961 годзе паступіў на факультэт радыёфізікі і электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які паспяхова закончыў у 1966 годзе. У 1967 годзе Сцяпан Мулярчык быў асістэнтам кафедры электронных матэматычных машын. Затым была вучоба ў Маскоўскім вышэйшым тэхнічным вучылішчы імя Н. Э. Баўмана (Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт), мэтавая аспірантура (1968–1971).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мулярчык Сцяпан Рыгоравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Івацэвіцкі раён, Азярцо
- Прадметы Вучоныя, Прафесары, Заслужаныя работнікі адукацыі
- Установы
8 студзеня 2018 г. — 50 гадоў з часу завяршэння будаўніцтва Бярозаўскай ДРЭС (Брэсцкая вобл.; 1968)
У сярэдзіне 1950-х гадоў паўстала вострая неабходнасць у будаўніцтве буйной цеплавой электрастанцыі ў заходніх раёнах Беларусі, дзе электраспажыванне на душу насельніцтва ў той час было ў тры разы ніжэй, чым у сярэднім па рэспубліцы. Пры выбары пляцоўкі перавага была аддадзена пясчанаму ўзвышшу паблізу возера Белае Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У чэрвені 1957 года было прынята рашэнне аб будаўніцтве Бярозаўскай дзяржаўнай раённай электрастанцыі (ДРЭС).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Бярозаўскі раён, Белаазёрск
- Прадметы Электрастанцыі
- Установы Бярозаўская дзяржаўная раённая электрастанцыя (ДРЭС)
23 студзеня 2017 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Ганны Віктараўны Шыкалай (1932), майстра народнага мастацкага ткацтва
Ганна Віктараўна Шыкалай нарадзілася 23 студзеня 1932 года ў мястэчку Моталь Драгiчынскага павета Палескага ваяводства (цяпер аграгарадок Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Яе бабуля і маці займаліся ткацтвам, ад іх Ганна і пераняла майстэрства.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Шыкалай Ганна Віктараўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Моталь
- Прадметы Майстры ткацтва
- Установы
18 жніўня 2017 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Праскоўі Каленікаўны Новік (1927–2009), майстра народнага мастацкага ткацтва
Праскоўя Каленікаўна Новік нарадзілася 18 жніўня 1927 года ў мястэчку Моталь Драгiчынскага павета Палескага ваяводства (цяпер аграгарадок Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Ткаць навучылася ў раннім дзяцінстве ад маці. Тады самі сеялі лён, палолі, рвалі, вымочвалі, пралi. Жанчыны працавалі на прысядзібнай гаспадарцы, у калгасе, а ў вольны час садзіліся за кросны. Праскоўя свой першы ручнік выткала ў дванаццаць год.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Новік Праскоўя Каленікаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Моталь
- Прадметы Майстры ткацтва
- Установы