Спадчына
3 снежня 2018 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Аляксея Мікалаевіча Кулажанкі (1923–2010), партыйнага і гаспадарчага дзеяча, Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
Аляксей Мікалаевіч Кулажанка нарадзіўся 3 снежня 1923 г. у вёсцы Белабярэжская Рудня Рэчыцкага павета Гомельскай губерні (цяпер Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў Мазырскае педагагічнае вучылішча, але працаваць настаўнікам не давялося — пачалася Вялікая Айчынная вайна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кулажанка Аляксей Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінск, Пінскі раён, Лагішын, Лышча, Брэст
- Прадметы Партыйныя дзеячы, Героі Сацыялістычнай Працы
- Установы
2018 г. — 75 гадоў з часу стварэння Брэсцкага партызанскага злучэння (1943) у гады Вялікай Айчыннай вайны
На пачатак 1943 г. на акупіраванай тэрыторыі Брэсцкай вобласці дзейнічалі 25 партызанскіх атрадаў (больш за 3 тыс. чалавек). Сярод невялікіх атрадаў ішоў працэс арганізацыйнага ўмацавання. У ходзе баёў яны папаўняліся асобнымі партызанскімі групамі, альбо аб’ядноўваліся з такімі ж атрадамі, удасканальваючы структуру і баявое майстэрства. ЦК КП(б)Б у студзені 1943 г. прыняў рашэнне аб накіраванні ў Брэсцкую вобласць групы кіруючых работнікаў на чале з упаўнаважаным ЦК і Беларускага штаба партызанскага руху Сяргеем Іванавічам Сікорскім з мэтай далейшага разгортвання партызанскага руху і падпольнай работы ў тыле ворага.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сікорскі Сяргей Іванавіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Брэсцкая вобласць, Івацэвіцкі раён, Хаваншчына, Бярозаўскі раён
- Прадметы Партызаны
- Установы Брэсцкае партызанскае злучэнне
16 красавіка 2018 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Ніны Пятроўны Дудчык (1923–2011), перадавіка сельскагаспадарчай вытворчасці, Героя Сацыялістычнай Працы (1966)
Ніна Пятроўна Дудчык нарадзілася 16 красавіка 1923 г. у вёсцы Кошалева Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька працаваў на чыгунцы, з сям’ёй пераехаў на жыхарства ў вёску Вялікія Косічы (цяпер Брэсцкага раёна).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Дудчык Ніна Пятроўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кошалева, Брэсцкі раён, Вялікія Косічы
- Прадметы Грамадскія дзеячы, Героі Сацыялістычнай Працы, Ганаровыя грамадзяне, Работнікі сельскай гаспадаркі
- Установы
30 чэрвеня 2018 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Арсенія Мікалаевіча Ваніцкага (1933–2001), дзяржаўнага і грамадскага дзеяча, заслужанага работніка культуры Беларусі
Арсеній Мікалаевіч Ваніцкі нарадзіўся 30 чэрвеня 1933 г. у вёсцы Антанова Навамышскай гміны Баранавіцкага павета (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Мікалай Дзям’янавіч Ваніцкі, у 1939 г. быў прызваны ў польскае войска, трапіў у нямецкі палон, прайшоў лагеры, знаходзіўся на прымусовых работах, збег стуль; у час Вялікай Айчыннай вайны дапамагаў партызанам; пасля вайны працаваў на чыгунцы манцёрам. У дзяцiнстве Арсенія была беднасць беларускай вёскi, нямецка-фашысцкая акупацыя. У 1951 г. скончыў СШ № 2 г. Баранавічы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Ваніцкі Арсеній Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Антонава
- Прадметы Дзяржаўныя дзеячы, Грамадскія дзеячы, Заслужаныя дзеячы культуры
- Установы
1 ліпеня 2018 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Пятра Сцяпанавіча Мысліўца (1938), мастака
Пётр Сцяпанавіч Мыслівец нарадзіўся 1 ліпеня 1938 г. у Драгічыне Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і рабочага-цесляра. У 1945 г. пайшоў у першы клас Драгічынскай СШ № 1. Ён вельмі любіў урокі малявання ў пачатковых класах, у старэйшых — капіраваў карціны Шышкіна, Левітана, Саўрасава.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мыслівец Пётр Сцяпанавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскі раён, Драгічын
- Прадметы Мастакі, Жывапісцы
- Установы