Фільтраваць
Рэгіён
Навіны: Бярозаўскі раён

Дзіўнае спалучэнне прыгажосці і непаўторнасці прыроды Бярозаўскага краю... Дзякуючы якой птушцы «Споровский» заказнік стаў вядомым усяму свету, якую туфельку па легендзе страціла багіня прыгажосці Венера, чаму Спораўскім балотам прысвоены статус Рамсарскіх балот, дзе можна ўбачыць майстэрства касьбы? Адказы на гэтыя пытанні юныя бярозаўчане знайшлі, паглядзеўшы відэачасопіс «Напевы природы: заказник “Споровский”», які быў прадэманстраваны ў пункце выдачы Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі (вул. Леніна, 104 а). Старонкі відэачасопіса суправаджалі пытанні віктарын «Занимательная орнитология», «Зелёный мир болот».

 

7 жніўня ў Маравільскай сельскай бібліятэцы прайшло пасяджэнне клуба «Крышталік», прымеркаваны да 25-годдзя Спораўскага заказніка.

На экалагічным ўроку дзеці пазнаёміліся з прыгажосцямі нашай мясцовасці, даведаліся, што заказнік забяспечвае спрыяльныя ўмовы для захавання цэлага шэрагу рэдкіх і ўнікальных відаў раслін і жывёл, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Выхоўваць з дзяцінства высокую экалагічную культуру – справа складаная і няпростая, але ў той жа час ганаровая і патрэбная, таму што кожны чалавек нясе адказнасць за багацце роднай прыроды.

17 сакавіка ў Бярозаўскай дзіцячай бібліятэцы адбылася мультымедыявандроўка-знаёмства “Бярозаўскія пісьменнікі–дзецям”. Вучні 4 «А» класа СШ № 1 вандравалі па старонках кніг пісьменнікаў-ураджэнцаў краю і тых, хто вучыўся і працаваў на Бярозаўшчыне – Ніны Мацяш, Раісы Баравіковай, Зінаіды Дудзюк.

Аўторак, 15 Сакавік 2016 16:19

Паэзія – цудоўная краіна

15 сакавіка ў Бярозаўскай дзіцячай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча паэткі-аматара Марыі Стэфанавай з чытачамі сярэдняга школьнага ўзросту “Поэзия – чудесная страна”. Марыя Сяргееўна працуе настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў адной са школ г. Бярозы, дзе вядзе гурток юнага карэспандэнта. Яе паэтычныя творы можна  сустрэць на старонках літаратурнай «Крыніцы» раённай газеты «Маяк».

Аўторак, 15 Сакавік 2016 16:14

“Кнігі – крылы для дзяцей”

Насычаны цікавымі мерапрыемствамі Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі ў Бярозаўскай дзіцячай бібліятэцы запомніўся юным чытачам сустрэчай з цікавым чалавекам – пісьменнікам-краязнаўцам Анатолем Бензеруком, які жыве і працуе журналістам у г. Жабінка. Чытачам вядомы яго кнігі па гісторыі Беларусі і Брэстчыны. У кнізе «Свята для сэрца» ёсць глава і аб Бярозаўскім кляштары картузіянцаў. Аўтар піша і размаўляе з чытацкай аўдыторыяй на роднай беларускай мове.

18 лютага ў Белаазёрскай дзіцячай бібліятэцы прайшоў урок мужнасці “Жил-был мальчик в городе Белоозёрске…”, на якім прысутнічалі вучні 6 класа СШ № 3. Аповед суправаджаўся электроннай прэзентацыяй “Эхо Афганской войны”.

Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі дзяцей з гістарычнымі падзеямі вайны ў Афганістане, распавялі пра тое, як гераічна і прафесійна выконвалі свой доўг нашы салдаты, праяўлялі мужнасць, стойкасць, высакароднасць. Юныя чытачы пазнаёміліся з кнігамі “Памяць”, “На линии огня”, “Афганское эхо” Г. Сакалоўскага, у якіх можна знайсці імёны тых, хто загінуў у баявых дзеяннях. Адным з іх быў і наш зямляк Сяргей Казінец. Дзеці ўважліва слухалі невядомыя факты пра салдата. Імем Казінца была названа вуліца ў Белаазёрску і  адзін з лепшых атрадаў у СШ № 3. Імя Казінца залічана ў спісы курсантаў Талінскага мараходнага вучылішча. Імя героя высечана на мемарыяльнай дошцы, прысвечанай воінам-інтэрнацыяналістам.

 

 

11 лютага ў чытальнай зале Бярозаўскай ЦРБ прайшоў медыя-ўрок мужнасці “Сыны отваги, доблести и чести”, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Увазе гледачоў былі прадстаўлены:

- слайд-прэзентацыя “Живая память”;

- тэматычныя відэаролікі;

- выстава-памяць “Боль необъявленной войны”.

Асаблівая ўвага была нададзена землякам: як салдатам, так і афіцэрам.

На выставе былі прадстаўлены партрэты 9 воінаў-афганцаў, ураджэнцаў Бярозаўскага раёна, якія загінулі ў Афганістане: Л. М. Буранко,У. І. Галаўко, І. Д. Жуковіч, В. К. Карпук, С. С. Казінец, П. І. Казінец, В. А. Макарэвіч, У. І. Сыцько,І. В. Тышкевіч. Моладзь даведалася, што іх імёнамі названы вуліцы Бярозы і Белаазёрска. Данінай памяці ўдзельнікам падзей таксама стаў духоўна-патрыятычны комплекс у г. Бяроза.

У рамках Года моладзі 15 кастрычніка ў чытальнай зале Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі быў праведзены літаратурна-музычны калейдаскоп «Слова аб вайне і маіх земляках», прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння земляка, вядомага журналіста, пісьменніка Міхаіла Шыманскага. 

У мерапрыемстве прымалі ўдзел навучэнцы УА «Бярозаўскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў». Вядучыя мерапрыемства С. Гунік і Л. Галёнка распавялі аб творчым і жыццёвым шляху Міхаіла Шыманскага. Гучалі ўспаміны пра першыя творчыя крокі земляка, яго пасляваеннае дзяцінства. Навучэнцы ліцэя Д. Токар, А. Рахуба, М. Палоўнікаў прачыталі ўрыўкі гераічнай тэматыкі з твораў пісьменніка. На працягу мерапрыемства пранікнённа гучалі вершы Міхаіла Шыманскага і другіх паэтаў у выкананні бібліятэкараў А. Кумпель і А. Логіс. Загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу А. Драган выказала думку аб значнасці вывучэння творчасці пісьменніка, бо яна далучае да сваёй зямлі, да кнігі, да сакавітага роднага слова, якім добра валодае наш зямляк Міхаіл Шыманскі. Да мерапрыемства былі падрыхтаваны: выстава «Тут пачалася мая доля…», слайд-кампазіцыя «Ах, успамін далёкі-блізкі…».

 Супрацоўнікі Белаазёрскай гарадской бібліятэкі імя Ніны Мацяш у рамках штогадовых паэтычных чытанняў «Бабіна лета ў Белаазёрску» правялі літаратурную гасцёўню «Дзячу долі за ўсе пуцявіны», прысвечаную выдатнай беларускай паэтцы, перакладчыцы, нашай зямлячцы Ніне Мацяш.

Сёлета мерапрыемства праводзілася ў сценах ДУА «Белаазёрскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж электратэхнікі» і сабрала больш за 250 гледачоў, якіх шчыра вітала вядучая і загадчыца Белаазёрскай гарадской бібліятэкі імя Ніны Мацяш Тамара Аляксандраўна Кузняцова.

Прысутным прапанаваліся прэзентацыі дзвюх кніг: «Парадніца», выдадзеная ў Мінску навучэнцамі ліцэя № 2 Аляксандрай Вараб’ёвай і Марыяй Бычык пад кіраўніцтвам настаўніцы ліцэя Алены Канстанцінаўны Пекач і «Збор выбраных твораў Ніны Мацяш», які выйшаў у серыі «Беларускі кнігазбор» і быў падрыхтаваны блізкімі сябрамі Ніны Мацяш Уладзімірам Васілевічам і Галінай Скарына.

Завіталі на мерапрыемства духоўныя сяброўкі, аднадумцы паэткі выкладчыцы Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна Марыя Новік і Святлана Варонік. 

Са шчырымі словамі ўдзячнасці, павагі і даніны памяці Ніне Мацяш выступілі паэты і пісьменнікі з Мінску, Брэста, Бярозы: Анатоль Вярцінскі, Міхась Скобла, Іван Мельнічук, Аляксей Філатаў, Вера Буланда, Валянціна Осіпава.

У выкананні вучняў ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Белаазёрска» пранікнёна прагучалі вершы Ніны Мацяш: «Вясновае», «Не ведаю», «Воблака душы з улады тлуму…», «Мелодыйка», «Накідаюць», «Да сустрэчы» і інш.

 

Старонка 3 з 4