29 кастрычніка 2024 г. – 80 гадоў з дня заснавання жабінкаўскай раённай газеты «Ленинский путь» (1944)
Гісторыя жабінкаўскай раённай газеты пачынаецца 29 кастрычніка 1944 г., калі быў выдадзены яе першы нумар пад назвай «Ленинский путь» — орган райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Памерам падобны на баявы лісток, ён быў аддрукаваны шрыфтам, дастаўленым з партызанскага атрада, з перадавым артыкулам «Хлеб — Родине, хлеб — фронту!».
2024 г. — 80 гадоў з часу фарміравання Ваеннага камісарыята Кобрынскага і Жабінкаўскага раёнаў (Кобрынскага раённага ваеннага камісарыята; 1944)
Гісторыя Кобрынскага раённага ваеннага камісарыята пачынаецца з 18 ліпеня 1944 г. На аснове загаду камандуючага Беларускай ваеннай акругай № 0347 і дырэктывы Брэсцкага абласнога ваеннага камісарыята быў сфарміраваны Кобрынскі раённы ваенны камісарыят. Супрацоўнікі ваенкамата адразу прыступілі да наладжвання воінскага ўліку і пошуку рэсурсаў для папаўнення франтавых часцей, уносілі свой уклад у Вялікую Перамогу.
27 лютага 2024 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Расціслава Мацвеевіча Бензерука (1944), празаіка, паэта, журналіста, лаўрэата літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка (2008)
Расціслаў Мацвеевіч Бензярук нарадзіўся 27 лютага 1944 г. у в. Стрыганецкія Бусні Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям'і. Бацька загінуў на фронце пры вызваленні Польшчы, маці давялося самой гадаваць сыноў – Паўла і Расціслава.
17 студзеня 2024 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Аляксея Іванавіча Ганчука (1954), журналіста, фотакарэспандэнта, паэта
Аляксей Іванавіч Ганчук нарадзіўся 17 студзеня 1954 г. у в. Навасёлкі Тэвельскага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Тэвельскую пачатковую школу, затым працягнуў вучобу ў Стрыгаўскай сярэдняй школе, якая знаходзілася ў сямі кіламетрах ад дома.
2 снежня 2023 г. — 135 гадоў з дня нараджэння Андрэя Раманавіча Васілюка (1888–1956), педагога, загадчыка рускай пачатковай школай у г. Брэсце (1921–1939)
Андрэй Раманавіч Васілюк нарадзіўся 2 снежня 1888 г. у в. Здзітава Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер у межах г. Жабінка Брэсцкай вобласці). З дзяцінства хлопчык адрозніваўся дапытлівасцю, імкненнем да ведаў і кніг. Услед за Здізтаўскай пачатковай школай скончыў пачатковую школу павышанага тыпу ў мястэчку Супрасль Беластоцкага павета і Свіслацкую настаўніцкую семінарыю.
2023 г. — 25 гадоў з часу з пабудовы касцёла святога Юзафа ў г. Жабінка (1989)
Па выніках падпісання Рыжскага мірнага дагавора (1921) Жабінкаўшчына апынулася ў складзе Польскай Рэспублікі. Пры дзяржаўнай падтрымцы Каталіцкая царква знаходзілася ў спрыяльных умовах і займала прывілеяванае становішча, актыўна будаваліся новыя касцёлы. 28 кастрычніка 1925 г. заснавана Пінская дыяцэзія, у склад якой уваходзіць Жабінкаўская парафія.
7 сакавіка 2023 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Івана Трафімавіча Дацкевіча (1938–2022), паэта, празаіка
Іван Трафімавіч Дацкевіч нарадзіўся 7 сакавіка 1938 г. у в. Сады Сямяціцкага раёна Беластоцкай вобласці (цяпер – тэрыторыя Польшчы). Бацька паходзіў з Камянеччыны, а маці – з в. Сцяброва, што на Жабінкаўшчыне, а пазнаёміліся яны ў далёкай Казані.Маці, Ганна Антонаўна Іванюк, з бацькамі выехала ў бежанцы ў Расію, куды перабраўся і Трафім Пятровіч Дацкевіч з першай сям’ёй – жонкай і двума дзецьмі. Аднак жонка захварэла і памерла, а Трафім ажаніўся з Ганнай.
11 кастрычніка 2022 г. — 65 гадоў з дня ўводу ў эксплуатацыю Жабінкаўскага камбікормавага завода (ААТ «Жабінкаўскі камбікормавы завод»; 1957)
На ўскраіне райцэнтра Жабінка Брэсцкай вобласці ў 1948 г. была створана арганізацыя «Заготзярно» — пункт цэнтралізаванага прыёму збожжа. На яго тэрыторыі пабудаваны і 11 кастрычніка 1957 г. уведзены ў эксплуатацыю малагабарытны ўніверсальны камбікормавы завод (МУК3-35) магутнасцю 35 т за суткі, які забяспечваў камбікармамі гаспадаркі раёна.
16 лістапада 2021 г. — 55 гадоў з дня заснавання Дзяржаўнага ўнітарнага будаўнічага прадпрыемства «Жабінкаўская ПМК-10» аб’яднання «Брэстаблсельбуд» (1966)
У сярэдзіне 1960-х гг. у калгасах і саўгасах Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці актыўна развіваліся вытворчая і сацыяльная базы, аб’ёмы будаўніча-мантажных работ былі вялікія. Аднак раздробленасць будаўнічых брыгад, кантор, участкаў у раёне для ўзвядзення больш маштабнага аб’екта патрабавала дапамогі з боку.
12 кастрычніка 2021 г. — 55 гадоў з дня заснавання прадпрыемства «Сельгастэхніка» ў г. Жабінцы (1966; ААТ «Жабінкаўская сельгастэхніка»)
Жабінкаўскае раённае аб’яднанне «Сельгастэхніка» арганізавана 12 кастрычніка 1966 г. На яго ўскладваліся рамонт і тэхнічнае абслугоўванне машынна-трактарнага парка, жывёлагадоўчага абсталявання ферм.