Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Камбінаты

Будаўніцтва мясакансервавага камбіната ў г. Бярозе Брэсцкай вобласці пачалося ў лістападзе 1972 г. па праекце Мінскага філіяла «Ленгипромясомолпроект» і вялося ў некалькі этапаў. Плошча тэрыторыі камбіната складае 20,2 га. У 1975 г. набыты халадзільнік 4 тыс. т адначасовага захоўвання мяса; у 1976 г. запушчаны мясатлушчавы цэх магутнасцю 120 т мяса у змену і другая чарга халадзільніка ёмістасцю 400 т адначасовага захоўвання мяса; у 1977 г. пачаў работу мясаперапрацоўчы цэх з выпускам каўбасных вырабаў 15 т у змену, паўфабрыкатаў і фасаванай прадукцыі 15–20 т (45 т перапрацаванага мяса ў змену).

Камбінат жалезабетонных канструкцый у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці створаны адпаведна загаду Міністэрства будаўніцтва БССР № 59 ад 10 лютага 1965 года. Уведзены ў дзеянне 8 лютага 1968 года. Першым яго дырэктарам у 1968–1979 гады быў Павел Іосіфавіч Панамарэнка (1917–1985). Асноўная прадукцыя — зборны жалезабетон для грамадскага і прамысловага будаўніцтва.

ААТ «Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў» заснаваны на базе Нова-Бярозаўскага вапнавага завода, які зяўляецца адным з першых прадпрыемстваў у г. Бяроза Брэсцкай вобласці.

Будаўніцтва Брэсцкага дывановага камбiната з праектнай магутнасцю 45 тыс. кв. м дывановых вырабаў пачалося ў жніўні 1958 года. Для яго была выбрана пляцоўка за мікрараёнам Кіеўка на пачатку новай вуліцы Завадской (цяпер Янкі Купалы).

Адкрытае акцыянернае таварыства «Баранавіцкі малочны камбінат» з’яўляецца адным з буйнейшых прадпрыемстваў малочнай прамысловасці Брэсцкай вобласці, уваходзіць у склад холдынга “Брэстмясамалпром”. Выпускае прадукцыю пад гандлёвымі маркамі «Раніца» і «Сырная волость», якія рэалізуюцца як у рэспубліцы, так і за яе межамі.

ААТ «Пінскі мясакамбінат» – адно з буйных сучасных прадпрыемстваў харчовай прамысловасці Брэсцкай вобласці. Яго гісторыя пачынаецца з верасня 1939 года. Больш арганізавана прадпрыемства пачало працаваць летам 1944 года, пасля вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У той час камбінат размяшчаўся па вул. Брэсцкай, 64.

Будаўніцтва Баранавiцкага баваўнянага камбіната пачалося ў 1960 годзе ў адпаведнасці з пастановай ЦК КПБ i Савета Мiнiстраў БССР ад 30 жнiўня 1958 года. Першыя вытворчыя магутнасці былі ўведзены 20 снежня 1963 года, запрацавалi 66 тысяч прадзiльных верацён. Дырэктарам тады працаваў Георгій Канстанцінавіч Цапаеў. Затым былi здадзены ў эксплуатацыю: першая прадзільная фабрыка ў 1964 годзе, другая прадзільная – у 1965 годзе, ткацкая фабрыка – у жнiўнi 1966 года, апрацоўчая вытворчасць – у лiстападзе 1969 года.

Брэсцкая панчошная фабрыка была заснавана ў 1965 годзе (распараджэнне Савета народнай гаспадаркi БССР ад 7.01.1965 г. № 11р), дырэктарам была назначана Раіса Уладзіміраўна Баруціна.

Косава (Косаў) – горад у Івацэвіцкім раёне, які раскінуўся на беразе ракі Шчара. Знаходзіцца недалёка ад Івацэвічаў (15 км) i чыгуначнай станцыі Косава-Палескае (13 км).

Брэсцкі камбінат безалкагольных напіткаў пачаў функцыянаваць у 1970 г., калі быў закладзены ў эксплуатацыю ўчастак па вытворчасці віна.