10 мая 2025 г. — 175 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Рыгоравіча Радзько (1850–1923), інжынера, начальніка Санкт-Пецярбургскага манетнага двара (1905–1912)
Аляксандр Рыгоравіч Радзько нарадзіўся 10 мая 1850 г. у Камянец-Літоўску Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер г. Камянец Брэсцкай вобласці). Яго бацькі Рыгор і Канстанцыя Радзько былі дваранамі, валодалі невялікім маёнткам у в. Алешкавічы, але пражывалі ў Камянцы. Аляксандр атрымаў добрую хатнюю адукацыю.
1 сакавіка 2026 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Паўла Іванавіча Лука (1956), беларускага скульптара
Павел Іванавіч Лук нарадзіўся 1 сакавіка 1956 г. у в. Жылічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Мікалаеўскай базавай школе, Камянецкай сярэдняй школе. У час вучобы з’яўляўся членам рэдкалегіі школьнай сценгазеты.
2025 г. — 185 гадоў з часу пабудовы царквы Ануфрыя Вялікага ў в. Баршчэва (Камянецкі р-н; 1840), помніка мураванага дойлідства з элементамі класіцызму
Вёска Баршчэва Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці ўпершыню згадваецца ў XV ст. у дакументах караля Казіміра. Захаваліся звесткі, што фундуш на Баршчэўскую царкву ў 1686 г. зрабілі Сапегі. Гэтыя звесткі даюць магчымасць меркаваць, што мясцовую святыню пабудавалі ў час, блізкі да фундушовага. Паводле дакументальных звестак, у 1718 г. фундатарам Баршчэўскай царквы быў памешчык Станіслаў Хжаноўскі. У XIX ст. у вёсцы былі карчма, млыны, бровар, кузня і царква.
2025 г. — 80 гадоў з часу адкрыцця Высокаўскай сярэдняй школы імя М. М. Рудэнкі (Камянецкі р-н; 1945)
Горад Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці прайшоў вялікі гістарычны шлях. На пачатку ХХ ст. у горадзе дзейнічала трохкласнае вучылішча, у 1912 г. пераўтворана ў двухкласнае з пяццю групамі. Пасля 1921 г., калі Высокае ўвайшло ў склад Польшчы, пачалі функцыянаваць дзве школы: адна для праваслаўных і католікаў, другая — для яўрэяў. Размяшчаліся школы ў прыстасаваных памяшканнях, арандаваных кватэрах. На сродкі насельніцтва і з дапамогай улад у 1938 г. быў узведзены трохпавярховы будынак сямігадовай школы.
15 студзеня 2025 г. — 85 гадоў з дня ўтварэння Высокаўскага раёна (1940–1962), адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі ў Брэсцкай вобласці
Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР 4 снежня 1939 г. былі ўтвораны Баранавіцкая, Брэсцкая, Пінская і інш. вобласці. Паводле Указа Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 15 студзеня 1940 г. утвораны Высокаўскі раён з цэнтрам у г. Высокае ў складзе Брэсцкай вобласці.
2025 г. — 125 гадоў з часу цудоўнага з’яўлення Божай Маці ва ўрочышчы «Грушка» ля в. Бушмічы (Камянецкі р-н; 1900)
Больш за сто гадоў па традыцыі перад святкаваннем Успення Святой Багародзіцы сотні паломнікаў нясуць паклонныя крыжы ва ўрочышча «Грушка», каб памаліцца за здароўе сваіх блізкіх. Пасярод поля на пагорку вакол самотнага дрэва ўстаноўлена некалькі сотняў праваслаўных крыжоў.
22 кастрычніка 2025 г. — 135 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Аляксеевіча Пушкарэвіча (1890–1942), філолага-славіста, літаратуразнаўца
Канстанцін Аляксеевіч Пушкарэвіч нарадзіўся 22 кастрычніка 1890 г. у в. Пясчатка Палавецкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і селяніна, адстаўнога унтэр-афіцэра. З васьмі гадоў жыў у дзядзькі, земскага фельчара. Вучыўся ў Гродзенскай гімназіі, з чацвёртага класа існаваў на ўласныя заробкі рэпетытара, атрымліваў за поспехі ў рускай мове стыпендыю імя В. П. Астрагорскага. Удзельнічаў у працы Гродзенскага гуртка беларускай моладзі.
2025 г. — 75 гадоў з часу ўтварэння ААТ «АграНіва» Камянецкага раёна (1950)
Гісторыя адкрытага акцыянернага таварыства «АграНіва» Камянецкага раёна пачалася ў 1950 г., калі асабістыя сялянскія гаспадаркі аб'ядналіся ў калгас імя Ф. Э. Дзяржынскага. Першым старшынёй быў Ф. М. Гупянюк.
19 верасня 2025 г. — 175 гадоў з дня нараджэння Льва Сямёнавіча Паеўскага (1850–1919), свяшчэнніка, гісторыка
Леў Сямёнавіч Паеўскі нарадзіўся 19 верасня 1850 г. у Асінгарадку Віленскай губерні (цяпер Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці). Вучыўся ў Кобрынскім духоўным вучылішчы, працягваў адукацыю ў Віленскай духоўнай семінарыі, якую закончыў у 1873 г. па другім разрадзе.
16 верасня 2024 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Васільевіча Сашко (1954), грамадскага дзеяча, Ганаровага грамадзяніна Пінскага раёна (2013)
Вячаслаў Васільевіч Сашко нарадзіўся 16 верасня 1954 г. у в. Мачулішча Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Яго дзед быў майстравітым чалавекам, на чале брыгады ў паўсотні чалавек пабудаваў мост у Семятычах і школу, у якой пазней вучыўся яго ўнук. Бацька быў вадзіцелем калгаснай грузавой машыны, часта браў сына ў паездкі. Вячаслаў з дзяцінства бачыў вакол працавітых людзей, уключыўся ў работу на гаспадарцы, з дванаццаці гадоў на жніве нават працаваў на камбайне.