Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Педагогі

Якаў Сямёнавіч Малайчук нарадзіўся 15 верасня 1944 г. у в. Дзераўная Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і сялян. Бацька загінуў на вайне ў 1945 г.

Translator
 
 
 

Рыгор Рыгоравіч Бурак нарадзіўся 13 ліпеня 1939 г. у в. Шавялі Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Падлескую сярэднюю школу скончыў з залатым медалём. Па камсамольскай пуцёўцы два гады адпрацаваў на асваенні цалінных зямель у Кустанайскай вобласці Казахскай ССР, узнагароджаны знакам ЦК УЛКСМ «За освоение новых земель».

Андрэй Раманавіч Васілюк нарадзіўся 2 снежня 1888 г. у в. Здзітава Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер у межах г. Жабінка Брэсцкай вобласці). З дзяцінства хлопчык адрозніваўся дапытлівасцю, імкненнем да ведаў і кніг. Услед за Здізтаўскай пачатковай школай скончыў пачатковую школу павышанага тыпу ў мястэчку Супрасль Беластоцкага павета і Свіслацкую настаўніцкую семінарыю.

 

Марыя Пятроўна Осіпава нарадзілася 27 кастрычніка 1943 г. у в. Чэрнава Пінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны. Дзяцінства Марыі прыпала на цяжкія пасляваенныя гады.

Юрый Аляксандравіч Іваноў нарадзіўся 7 студзеня 1943 г. у в. Дубкі Іздзешкаўскага (цяпер Сафонаўскага) раёна Смаленскай вобласці. Маці памерла ў час родаў, а бацька загінуў на фронце. Выхоўвала Юрыя цёця — маміна сястра. Пасля вайны ў Брэсце служыў пагранічнікам яго дзядзя, які забраў сястру з Юрыем з вёскі, дзе яны бедавалі, туліліся ў зямлянцы. Для Юрыя Брэст стаў родным горадам.

З адзнакай закончыў Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «геаграфія і біялогія» (1969). Працаваў старшынёй студэнцкага прафкама істытута (1969–1973). У 1973–1983 гг. — дырэктар школ у Кобрынскім і Брэсцкім раёнах. Дырэктар Знаменскай, Гершонскай і Тамашоўскай сярэдніх школ, у апошняй стаў адным са стваральнікаў музея касманаўтыкі.

Ірына Барысаўна Морых нарадзілася 7 мая 1948 г. у г. Брэсце. Яе бацькі — Барыс Альфонсавіч Морых і Марыя Сяргееўна (Гірыловіч) — франтавікі, прайшлі ўсю Вялікую Айчынную вайну да Берліна. Ірына вучылася ў сярэдняй школе № 5 (1955–1966). Закончыла дзіцячую музычную школу, аддзяленне тэорыі музыкі Брэсцкага музычнага вучылішча (1969), факультэт музыказнаўства Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага (1974).

Юрый Іванавіч Сахарчук нарадзіўся 15 чэрвеня 1948 г. у г. Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў 8 класаў Высокаўскай сярэдняй школы. Працаваў электраманцёрам Аршанскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі (1966–1967). Пасля заканчэння Брэсцкага тэхнікума чыгуначнага транспарту працаваў на Паўночнай чыгунцы у г. Волагда, дзе за паўгода стаў старшым механікам.

Таццяна Мікалаеўна Яцук нарадзілася 19 сакавіка 1963 г. у в. Радагошча Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1980 г. закончыла Валеўскую сярэднюю школу, паступіла на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які закончыла ў 1985 г.

Марыя Мікалаеўна Філіпава нарадзілася 2 лютага 1948 г. у г. Баранавічы. Працавала на Баранавіцкім баваўняным аб’яднанні роўнічніцай, лабарантам. Закончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна.

Васіль Піліпавіч Маркаў нарадзіўся 1 кастрычніка 1923 г. на Смаленшчыне ў вялікай сялянскай сям’і – шасцёра дзяцей. Бацька вярнуўся з Грамадзянскай вайны хворы, пражыў нядоўга. Сям’я жыла бедна, маці працавала ў калгасе. Пасля школы-сямігодкі Васіль паступіў у Мсціслаўскае педагагічнае вучылішча Магілёўскай вобласці. Навучанне вялося на беларускай мове, якую Васіль спачатку не ведаў, а стыпендыя выплачвалася ў залежнасці ад атрыманых адзнак. Ён старанна вучыўся, на выхадныя дабіраўся дадому дапамагаць маці па гаспадарцы.

Старонка 1 з 9