26 мая 2023 г. – 60 гадоў гадоў з дня нараджэння Сцяпана Сцяпанавіча Керазя (1963–1983), воіна-інтэрнацыяналіста
Сцяпан Сцяпанавіч Керазь нарадзіўся 26 мая 1963 г. у в. Гарбаха Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Сцяпан Рыгоравіч Керазь, працаваў вартаўніком у калгасе «Труд», маці, Раіса Барысаўна, – рабочай у сталовай. У 1978 г. Сцяпан Керазь скончыў восем класаў Гарбахскай школы і паступіў у Пінскі мясамалочны тэхнікум, які скончыў у 1982 г.
8 сакавіка 2023 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Іванавіча Самуйліка (1908–1989), партызанскага камандзіра, Ганаровага грамадзяніна г. Камянца (1974)
Аляксандр Іванавіч Самуйлік нарадзіўся 8 сакавіка 1908 г. у в. Махро Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у шматдзетнай сялянскай сям’і, быў трынаццатым дзіцём. Толькі ў пятнаццаць гадоў змог сын селяніна пайсці вучыцца грамаце. Але нядоўга працягвалася вучоба, хоць і быў Аляксандр адным з самых здольных вучняў – выключылі за нядобранадзейнасць.
21 мая 2022 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Валерыя Раманавіча Грудавіка (1952), Ганаровага грамадзяніна Іванаўскага раёна (2018)
Валерый Раманавіч Грудавік нарадзіўся 21 мая 1952 г. у в. Малоткавічы Пінскага раёна. Скончыў СШ № 1 г. Іванава (1969), Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці «прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва» (1974). Працоўную дзейнасць пачаў у 1974 г. майстрам будаўнічага ўпраўлення № 193 будаўнічага трэста № 22 г. Бабруйска.
8 верасня 2022 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Пятровіча Халько (1952), Ганаровага грамадзяніна г. Іванава і Іванаўскага раёна (2016)
Сцяпан Пятровіч Халько нарадзіўся 8 верасня 1952 г. у в. Бабры Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1974 г. скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «аграномія». Пасля заканчэння інстытута пачаў працоўную дзейнасць у калгасе «Моладава» Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
15 снежня 2022 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Івана Іванаваіча Савенкі (1922), удзельніка Вялікай Айчыннай вйаны, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі БССР
Іван Іванавіч Савенка нарадзіўся 15 снежня 1922 г. у в. Цёсны Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці ў вялікай сялянскай сям’і. Пасля галодных 1933–1934 гг. з сямі дзяцей засталіся трое. У школе Іван вучыўся толькі на «выдатна». Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе «Пралетарый» Лоеўскага раёна.
2022 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Петра Міхайлавіча Мінюка (1937–1997), кандыдата сельскагаспадарчых навук
Пётр Міхайлавіч Мінюк нарадзіўся ў 1937 г. у в. Моталь Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Пасля заканчэння школы працаваў у мясцовым калгасе «40 гадоў Кастрычніка» (1954–1956), вучыўся ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1956–1961) па спецыяльнасці «Агранамія».
2022 г. – 145 гадоў з часу пабудовы Спаса-Праабражэнскай царквы ў аг. Моталь (Іванаўскі р-н; 1877), помніка архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю
Рэлігійнае жыццёў аг. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці мае даўнюю гісторыю. Першыя пісьмовыя звесткі аб Мотальскім праваслаўным прыходзе адносяцца да 1561 г. У гэты час тут было чатыры царквы: Спаская, Прачысценская, Пятроўская і Узнясенская. Лёс гэтых храмаў невядомы.
2022 г. – 525 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах в. Моладава (Іванаўскі р-н; 1497)
Вёска Моладава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў пісьмовых крыніцах упершыню ўзгадваецца ў 1497 г., калі належала Войнам, старажытнага беларускага роду герба Трубы (Тромбы). У 1497 г. Мацвей (адзіны з Войнаў) атрымаў ад пінскага князя Фёдара Яраславіча дварышча ў Моладаве. Потым упамінаецца ў рэвізіі пушч у 1518 г. ужо як маёмасць Войнаў.
2022 г. – 245 гадоў з часу пабудовы Мікалаеўскай царквы ў аг. Дружылавічы (Іванаўскі р-н; 1777), помніка драўлянага дойлідства
Дружылавіцкі праваслаўны Свята-Мікалаеўскі прыход з’яўляецца адным з самых старажытных у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. У архіўных дакументах першай паловы XVст. узгадваецца пра Дружылавіцкі маёнтак
(ад назвы в. Дружылавічы), у які ўваходзілі вёскі Опаль, Дастоева, Моталь і Давячоравічы (суч. Драгічын) і апошняга пінскага князя Юрыя Сямёнавіча Нарымунтавіча: «Ізь своего имьнья Дружиловичи князь Юрий надеть церкви Никольской Дружиловецкой десятмну, земли, дани...». Такім чынам, у сярэдзіне ХV ст. у Дружылавічах была праваслаўная царква, якая, як і сённяшняя, была прысвечана Мікалаю Цудатворцу.
2022 г. – 515 гадоў з часу першага ўпамінання ў пісьмовых крыніцах в. Бродніца (Іванаўскі р-н; 1507)
Вёска Бродніца Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў пісьмовых крыніцах упершыню ўзгадваецца ў 1507 г. У 1554 г. тут былі двары-хутары Івана Хвіцко, Мачко Кунэўча, Андрэя Шымановіча, Івана Дземяновіча. Згодна з пісцовай кнігай у 1555 г. Бродніца належала Ставецкаму двару ў Пінскім павеце, 16 гаспадарак. Па адзін бок вуліцы знаходзіліся дамы, па другі гумны.