Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Скульптары

Аляксандр Іванавіч Лышчык нарадзіўся 13 жніўня 1951 г. у г. Камянцы Брэсцкай вобласці. Бацька, Іван Сямёнавіч Лышчык, працаваў у перасоўнай механізаванай калоне № 14; маці, Клаўдзія Арцёмаўна, — медсястрой у раённай бальніцы. З дзяцінства Саша захапляўся лепкай, яго лепшым сябрам быў пластылін. Ствараў звычайна салдацікаў — цэлыя арміі, што зусім і не дзіўна для хлапчука пасляваеннага пакалення. Так дзіцячая гульня, прыродная цяга да творчасці перараслі ў моцнае патрабаванне займацца творчасцю прафесійна.

Іван Васільевіч Хоміч нарадзіўся 31 кастрычніка 1936 г. у вёсцы Брады Пружанскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Брады раскінуліся ў маляўнічым кутку — паблізу Шарашоўскай пушчы. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1966). Вучыўся ў скульптара Ганны Трафімаўны Злотнік.

Андрэй Ануфрыевіч Бембель нарадзіўся 30 кастрычніка 1905 г. у г. Веліж Віцебскай губерні (цяпер у Смаленскай вобласці, Расія). Вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1924–1927). З 1927 г. пачаў удзельнічаць у мастацкіх выстаўках. У 1931 г. скончыў Ленінградскую акадэмію мастацтваў імя І. Рэпіна. Працаваў у галіне манументальнай і станковай скульптуры, шмат увагі надаваў аднаму з самых складаных відаў скульптуры — барэльефу.

Анатоль Іосіфавіч Салятыцкі нарадзіўся 24 жніўня 1940 г. у вёсцы Слабодка Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1972). Вучыўся ў А. Бембеля, А. Анікейчыка, Г. Мурамцава. Пасля заканчэння інстытута працаваў у г. Гродна на камбінаце «Мастацтва» (1972–2000).

Ідэя стварэння помніка, прысвечанага 1000-годдзю першага летапіснага ўзгадвання Брэста, зарадзілася ў 2007 г. Праз год быў аб’яўлены творчы конкурс на лепшы праект, у якім удзельнічалі мінскія і брэсцкія скульптары. Помнік павінен быў увасабляць своеасаблівую мадэль горада, выяўленую ў гістарычных і абагульненых вобразах.

Брэсцкія сацыял-дэмакраты пазнаёміліся з працамі У. І. Леніна (1870–1924) у канцы ХIХ ст. Уладзімір Ільіч 29 ліпеня 1900 года праязджаў праз г. Брэст-Літоўск (цяпер Брэст), калі накіроўваўся за мяжу, дзе наладжваў выданне газеты «Искра». У Брэст-Літоўску дзейнічала група ленінскай «Искры», у 1912–1914 гадах праўдзісцкая група збірала і пасылала сродкі ў фонд газеты «Правда», заснаванай У. І. Леніным. Брэст-Літоўск 30 разоў узгадваецца ў прамовах, дакладах, артыкулах і тэлеграмах У. І. Леніна ў сувязі з Брэсцкім мірам 1918 года.

Да 110-х угодкаў з дня смерці рускага пісьменніка Мікалая Васільевіча Гогаля 28 красавіка 1962 года ў г. Брэсце быў устаноўлены помнік. Месца для яго абрана на вуліцы яго імя ля перакрыжавання з вуліцай Леніна. Бронзавы бюст вышынёй 1,1 м выканаў скульптар А. Я. Шмакаў. Бюст пісьменніка ўстаноўлены на бетонным пастаменце вышынёй 2 м, на ім сціплы надпіс «Н. В. Гоголь». Перад помнікам размешчана кветкавая клумба. Гэта быў першы ў абласным цэнтры помнік дзеячу культуры і мастацтваў. У снежні 2000 года помнік адрэстаўрыраваны, пастамент абліцаваны светла-шэрым гранадыярытам з пражылками цёмна-шэрага дыярыту, які даставілі з Жытомірскай вобласці (Украіна).

Аляксандр Валянцінавіч Дранец нарадзіўся 31 студзеня 1962 года ў вёсцы Харомск Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1987), творчыя акадэмічныя майстэрні Міністэрства культуры Беларусі (1993). Вучыўся ў А. Анікейчыка, А. Арцімовіча, З. Азгура.

Алесь Дранец – вядомы беларускі скульптар, удзельнік шматлікіх мастацкіх выстаў, паспяхова працуе ў галіне манументальнага мастацтва.