Спадчына
22 верасня 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Галіны Сяргееўны Абрамавай (1950), доктара псіхалагічных навук
Галіна Сяргееўна Абрамава нарадзілася 22 верасня 1950 г. у вёсцы Кекур Вохамскага раёна Кастрамской вобласці (Расія). Пасля заканчэння сельскай школы паступіла на факультэт псіхалогіі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. Ламаносава.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Абрамава Галіна Сяргееўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Навукоўцы, Псіхолагі
- Установы Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна
9 ліпеня 2020 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Віктара Васільевіча Вабішчэвіча (1960), паэта, гісторыка, педагога
Віктар Васільевіч Вабішчэвіч нарадзіўся 9 ліпеня 1960 г. у вёсцы Рубель Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька працаваў на трактары ў калгасе, вельмі любіў чытаць кнігі, шкадаваў, што з-за пасляваеннай галечы не атрымаў адукацыю. Маці закончыла толькі чатыры класы, але ведала на памяць шмат вершаў Янкi Купалы, Якуба Коласа, iншых паэтаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Вабішчэвіч Віктар Васільевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Рубель, Давыд Гарадок
- Прадметы Паэты, Гісторыкі, Настаўнікі
- Установы
19 ліпеня 2020 г. — 40 гадоў з пачатку гульняў летняй ХХІІ Алімпіяды (Масква; 1980), яркага спартыўнага і культурнага свята
Летнія Алімпійскія гульні 1980 г. прайшлі з 19 ліпеня па 3 жніўня ў Маскве, сталіцы СССР. Гэта былі першыя Алімпійскія гульні на тэрыторыі Усходняй Еўропы, а таксама першыя ў сацыялістычнай краіне. 65 краін байкатавалі Алімпіяду ў СССР у сувязі з уводам савецкіх войск у Афганістан. З-за палітыкі пацярпелі многія спартсмены Захаду, усё ж у Маскоўскай Алімпіядзе прынялі ўдзел 5,5 тыс. спартсменаў з 81 краіны.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Ісачэнка Барыс Валянцінавіч, Пачанчук Пётр Іванавіч, Тараненка Леанід Аркадзьевіч
- Падзеі Гульні ХХІІ Алімпіяды 1980, Алімпіяда 80
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Спартсмены, Алімпійскія гульні
- Установы
28 снежня 2020 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Андрэя Ціханавіча Чайкоўскага (1910–1980), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну
Андрэй Ціханавіч Чайкоўскі нарадзіўся 28 снежня 1910 г. у сяле Скарэдная Вялікая Ішымскага павета Табольскай губерні (цяпер Галышманаўскага раёна Цюменскай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька і два старэйшыя браты змагаліся за Савецкую ўладу на Грамадзянскай вайне, у 1921 г. былі расстраляны белагвардзейцамі. Андрэй Чайкоўскі з 1929 г. прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі калгасаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Чайкоўскі Андрэй Ціханавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Камянец, Брэсцкі раён, Старое Сяло, Скокі
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Партызаны, Старшыні калгасаў
- Установы Пінскае партызанскае злучэнне
11 мая 2020 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Пашкевіча (1955), дзяржаўнага дзеяча, журналіста
Іван Іванавіч Пашкевіч нарадзіўся 11 мая 1955 г. у вёсцы Бор-Дубінец Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і. Быў дзясятым дзіцём, з пяці гадоў пасля заўчаснай смерці маці яго выхоўвалі яе сёстры ў в. Беражное. Іван Пашкевіч скончыў ПТВ, працоўную дзейнасць пачаў у 1972 г. слесарам-аўтарамонтнікам.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Пашкевіч Іван Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Бор Дубінец, Беражное
- Прадметы Дзяржаўныя дзеячы, Палітычныя дзеячы, Журналісты
- Установы