Спадчына
27 верасня 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Васілія Іванавіча Качуркі (1950), беларускага вучонага ў вобласці раслінаводства, доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара
Васілій Іванавіч Качурка нарадзіўся 27 верасня 1950 г. у вёсцы Стрыі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння Мінянскай сярэдняй школы паступаў у Брэсцкі політэхнічны інстытут, але не прайшоў па конкурсе. Працаваў станочнікам на Кобрынскім райпрамкамбінаце. У 1967 г., добра здаўшы экзамены і з годнасцю вытрымаўшы вялікі конкурс, становіцца студэнтам Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках Магілёўскай вобласці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Качурка Васілій Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Стрыі, Мінянка, Баранавічы
- Прадметы Вучоныя, Прафесары
- Установы Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт
3 жніўня 2020 г. — 45 гадоў з дня нараджэння Юрыя Уладзіміравіча Блінова (1975–2019), музыканта, кампазітара, лаўрэата міжнародных конкурсаў, доктара музычных мастацтваў
Юрый Уладзіміравіч Бліноў нарадзіўся 3 жніўня 1975 г. у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці. Ужо ў раннім дзяцінстве ў хлопчыка праявілася незвычайная цяга да музыкі. З часам станавілася відавочным, што ў Юрыя ёсць музыкальныя здольнасці, якія былі ўласцівы яго продкам па бацькоўскай і мацярынскай лініях. У чатыры гады пачаў чытаць, у чатыры з паловай — пісаць.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бліноў Юрый Уладзіміравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічын
- Прадметы Музыканты, Піяністы
- Установы
12 верасня 2020 г. — 135 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Дзіянісавіча Севасцьянава (1885–1956), ваеннага дзеяча, генерал-маёра юстыцыі, удзельніка Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў
Уладзімір Дзіянісавіч Севасцьянаў нарадзіўся 12 верасня 1885 г. у г. Кобрыне Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у сям’і служачых. Са жніўня 1918 г. Уладзімір Севасцьянаў у Чырвонай арміі. Член партыі бальшавікоў з 1919 г. Удзельнік Грамадзянскай вайны, служыў у Ташкенце, Куйбышаве, прымаў удзел у баях на Паўднёвым фронце, супраць бандаў Мамантава і Махно, затым быў накіраваны на Далёкі Усход.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Севасцьянаў Уладзімір Дзіянісавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрын
- Прадметы Ваенныя дзеячы, Удзельнікі Грамадзянскай вайны, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Установы
24 жніўня 2020 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Анатоля Іосіфавіча Салятыцкага (1940), скульптара
Анатоль Іосіфавіч Салятыцкі нарадзіўся 24 жніўня 1940 г. у вёсцы Слабодка Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1972). Вучыўся ў А. Бембеля, А. Анікейчыка, Г. Мурамцава. Пасля заканчэння інстытута працаваў у г. Гродна на камбінаце «Мастацтва» (1972–2000).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Салятыцкі Анатоль Іосіфавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Слабодка
- Прадметы Скульптары
- Установы
26 лістапада 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Марыі Мікалаеўны Кулецкай (1950), мастака, народнага майстра Беларусі
Марыя Мікалаеўна Кулецкая нарадзілася 26 лістапада 1950 г. у вёсцы Навасёлкі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. У сям’і настаўнікаў Мікалая Рыгоравіча і Еўдакіі Мікітаўны Клімашэвічаў заўсёды панавала атмасфера творчасці, прыгожых узаемаадносін, любові і павагі да мастацтва. Марыя вучылася ў Бабруйскім мастацкім прафесійным вучылішчы, стала спецыялістам па афармленні інтэр’ераў (1969). У 1980 г. скончыла Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум, працавала бібліятэкарам Пружанскай дзіцячай бібліятэкі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кулецкая Марыя Мікалаеўна, Мамановіч Ірына Міхайлаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружаны, Пружанскі раён, Кабылаўка
- Прадметы Народныя майстры, Мастакі
- Установы