Краязнаўства Берасцейшчыны
Рэгістрацыя
  • Галоўная
  • Навіны
  • Навінкі фонду
  • Хроніка
  • Спадчына
  • Кніга "Памяць"
  • Каляндар
  • Бібліятэка
  • Электронны каталог
  • Брэсцкі мір
  • Новая літаратура аб Брэсцкай вобласці
  • Дрэва сайта
  • Галоўная
    • Навіны
    • Навінкі фонду
    • Хроніка
    • Спадчына
    • Кніга "Памяць"
      • Кнігі па раёнах
    • Каляндар
    • Электронная бібліятэка
  • Брэсцкі мір
    • Удзельнікі
      • Беларуская дэлегацыя
      • Украінская дэлегацыя
      • Савецкая дэлегацыя
      • Дэлегацыі Чацвярнога саюза
    • Тыпы дакументаў
      • Афіцыйныя дакумeнты
      • Кнігі і брашуры
      • Энцыклапедычныя артыкулы
      • Главы і раздзелы з кніг і брашур
      • Часопісныя артыкулы
      • Газетныя артыкулы
      • Электронныя рэсурсы
      • Ілюстратыўныя матэрыялы
"Спадчына"

Электронная база даных «Спадчына» з’яўляецца лагічным працягам ЭБД «Кніга „Памяць“» і ўключае інфармацыю, якая не ўвайшла ў апошнюю, у выглядзе пашыраных тэматычных даведак з бiблiяграфiчнымi спiсамi аб грамадска-палiтычных дзеячах, асобах культуры i мастацтва, якiя маюць дачыненне да Брэсцкага рэгiёна месцам нараджэння альбо дзейнасцi. Таксама сабраны даведкi аб прадпрыемствах, установах i арганiзацыях, памятных мясцiнах, гiстарычных падзеях i з’явах Брэстчыны з даўніх часоў да сучаснасці. Падставай для фарміравання базы з’яўляецца штогодны «Каляндар знамянальных і памятных дат на…год». У ЭБД «Спадчына» рэалiзавана магчымасць пошуку інфармацыі па прозвішчах і імёнах, назвах помнiкаў, падзей, устаноў, адміністрацыйна-тэрытарыяльных i геаграфічных адзінак, а таксама па прадметных рубрыках. Знойдзенную інфармацыю магчыма захаваць, спампаваць або раздрукаваць.

Перайсці да раздзелу "Спадчына"
Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Аўторак, 27 Студзень 2026 15:59

8 верасня 2026 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Ганны Васільеўны Качатковай (1911–1993), актрысы, заслужанай артысткі БССР (1949)

8 верасня 2026 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Ганны Васільеўны Качатковай (1911–1993), актрысы, заслужанай артысткі БССР (1949)

Ганна Васільеўна Качаткова (Нікіціна) нарадзілася 26 жніўня 1911 г. у в. Канаёўка Нікалаеўскага павета Самарскай губерні (цяпер Іванцееўскага раёна Саратаўскай вобласці). Скончыла Саратаўскае тэатральнае вучылішча імя I. А. Слонава (1935), дзе вучылася ў беларускага акцёра, рэжысёра Ф. П. Ждановіча.

Дадатковая інфармацыя

  • Імёны Качаткова Ганна Васілеўна
  • Падзеі
  • Помнікі
  • Рэгіён Брэст
  • Прадметы Артысты
  • Установы Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы
Чытаць болей ...
Аўторак, 27 Студзень 2026 15:37

7 сакавіка 2026 г. — 135 гадоў з дня нараджэння Якава Балглея (1891–1934), мастака Парыжскай школы, гравёра

7 сакавіка 2026 г. — 135 гадоў з дня нараджэння Якава Балглея (1891–1934), мастака Парыжскай школы, гравёра

Якаў Балглей нарадзіўся 7 сакавіка 1891 г. у г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні ў вялікай яўрэйскай сям’і. Яго бацька быў равінам. Якаў вучыўся ў рэлігійнай яўрэйскай школе, у брэсцкай гімназіі. Яму хацелася атрымаць ад жыцця болей, чым мог даць правінцыйны горад, таму паехаў у сталіцу. Некаторы час вывучаў медыцыну ў Санкт-Пецябургу, затым вучыўся на архітэктурным аддзяленні Адэскай школы малявання.

Дадатковая інфармацыя

  • Імёны Балглей Якаў
  • Падзеі
  • Помнікі
  • Рэгіён Брэст
  • Прадметы Мастакі
  • Установы
Чытаць болей ...
Панядзелак, 26 Студзень 2026 17:15

7 лістапада 2026 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Васільевіча Дарковіча (1961), ваеннага і грамадскага дзеяча, Героя Расійскай Федэрацыі (1995)

7 лістапада 2026 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Васільевіча Дарковіча (1961), ваеннага і грамадскага дзеяча, Героя Расійскай Федэрацыі (1995)

Аляксандр Васільевіч Дарковіч нарадзіўся 7 лістапада 1961 г. у г. Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька быў юрыстам, маці настаўніцай. Вучыўся ў СШ № 1 Давыд-Гарадка. У 1976 г. сям’я пераехала ў г. Брэст, яго дзядуля і бабуля жылі ў в. Прылукі Брэсцкага раёна. Гадаваўся моцным хлопцам, удзельнічаў у розных спартакіядах і спартыўных спаборніцтвах.

Дадатковая інфармацыя

  • Імёны Дарковіч Аляксандр Васільевіч
  • Падзеі
  • Помнікі
  • Рэгіён Столінскі раён, Давыд Гарадок, Брэст
  • Прадметы Героі Расіі, Ваенныя дзеячы, Грамадскія дзеячы
  • Установы
Чытаць болей ...
Пятніца, 16 Студзень 2026 15:51

18 верасня 2025 г. — 60 гадоў з пачатку I Усесаюзнага злёту пераможцаў турысцкага паходу моладзі па месцах баявой славы савецкага народа ў г. Брэсце (1965)

18 верасня 2025 г. — 60 гадоў з пачатку I Усесаюзнага злёту пераможцаў турысцкага паходу моладзі па месцах баявой славы савецкага народа ў г. Брэсце (1965)

У Савецкім Саюзе ў 1965 г. шырока адзначалася 20-годдзе Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. 8 мая Брэсцкай крэпасці было прысвоена званне «Крэпасць-герой». Сярод многіх адметных падзей прайшоў Усесаюзны турысцкі паход моладзі па месцах баявой славы савецкага народа, які быў аб’яўлены ЦК УЛКСМ 1 чэрвеня. Было вырашана сабраць пераможцаў паходу моладзі ў Брэсцкай крэпасці, якая першай сустрэла нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Дадатковая інфармацыя

  • Імёны
  • Падзеі Усесаюзны злёт пераможцаў
  • Помнікі
  • Рэгіён Брэст
  • Прадметы Злёты, Турысты
  • Установы
Чытаць болей ...
Пятніца, 16 Студзень 2026 15:47

9 жніўня 2025 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Арцёмавіча Кавальчука (1925–1988), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, заслужанага настаўніка школы БССР

9 жніўня 2025 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Арцёмавіча Кавальчука (1925–1988), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, заслужанага настаўніка школы БССР

Мікалай Арцёмавіч Кавальчук нарадзіўся 9 жніўня 1925 г. у в. Селішчы Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Умовы жыцця і працы былі вельмі цяжкія. Дарослыя аралі, сеялі, касілі, збіралі ўраджай, малацілі, вазілі дровы. Дзеці ўжо з 6–7-мі гадоў дапамагалі бацькам: пасвілі авечак, кароў, коней, з 10-ці гадоў уключаліся ў палявыя работы. У школе Мікола пачынаў вучыцца яшчэ за польскім часам, скончыў сем класаў пачатковай школы. Навучальны год у яго пачынаўся, калі выпадаў першы снег, а заканчваўся, калі снег схадзіў з палёў. У астатні час дапамагаў бацькам па гаспадарцы.

Дадатковая інфармацыя

  • Імёны Кавальчук Мікалай Арцёмавіч
  • Падзеі
  • Помнікі
  • Рэгіён Жабінкаўскі раён, Селішчы, Жабінка
  • Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Заслужаныя настаўнікі, Настаўнікі
  • Установы
Чытаць болей ...
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • ...
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
Старонка 1 з 418

Усе правы абаронены (c) 2011-2013 - Брэсцкая абласная бібліятэка
Зроблена ў "ЗТАА Эрыкполь Брэст"
Начынена Joomla!

Да верху

© Краязнаўства Берасцейшчыны 2026